А фальш яна і ў Някляева ёсьць: спачатку ён распавядае, як забіваў ката, потым падпісвае нейкі мемарандум з катом Барсікам і ласьціць яго — цьфу!

Я не за Някляева, я прытрымліваюся байкоту ў дачыненьні “выбараў”, як заклікае да таго Зянон Пазьняк (артыкул “Фальшывыя выбары, фальшывыя паводзіны”). А фальш яна і ў Някляева ёсьць: спачатку ён распавядае, як забіваў ката, потым падпісвае нейкі мемарандум з катом Барсікам і ласьціць яго — цьфу! У 2006-м са старонак часопіса “ARCHE” я нагадаў Някляеву, які імкнуўся забіць клін паміж “архэўцамі” і “дзеяслоўцамі”, радкі з ягонага верша. Што ж, зраблю гэта ізноў:

 

Чужы чужым — яны знайшлі свайго,
Ня свой сваім — яны пайшлі з чужымі,
Ня тузайся ні з тымі, ні з другімі.
Як ты адзін — ты больш за аднаго.

У высі птушка,
Рыба ў глыбіні,
Вандроўнік на фантомным небакраі,
Як ты адзін — ты не змарнуеш дні
На тое, каб спазнаць законы зграі.

 

paval-abramovi4.livejournal.com