Адносіны з пісьменьнікамі-магіканамі былі розныя. Калі з Юхнаўцом мы пасябравалі, дык з Масеем Сяднёвым склаліся такія ветлівыя, нават прыязныя, але на-адлегласьці-з-узаемапавагаю стасункі.

Ёсьць у аднаго нашага пісьменьніка эсэй пра крыўду.

 

Надта ўдалая штука, трэба сказаць. Хрэстаматыйная – можна сказаць. Часта згадваю.

Быў час, калі я рэдагаваў газэту “Беларус”. Паколькі бадаў усё рабіў сам (пісаў, рэдагаваў, карэктаваў..), то газэта выходзіла не заўсёды раз на месяц і вельмі часта – на 4 бачынах. Пакуль выдрукуеш усю хроніку, сьвяты, дык і не застаецца ні на што месца.

Адносіны з пісьменьнікамі-магіканамі былі розныя. Калі з Юхнаўцом мы пасябравалі, дык з Масеем Сяднёвым склаліся такія ветлівыя, нават прыязныя, але на-адлегласьці-з-узаемапавагаю стасункі.

 

Ён тэлефанаваў, я распытваў пра здароўе, гутарылі пра кнігі й ягоныя новыя вершы. Нішто не прадвяшчала…

Аднойчы ён мне даслаў вялізную капэрту. Паэтавай рукою была напісаная карацелька: рукапіс выдатны й трэба друкаваць імгненна. Рукапіс выявіўся паэмаю невядомай мне кабеты зь Беларусі, на старонках 30-ці, каб ня схлусіць (што праўда, ад рукі пісаны). Паэма мне падалася… слабою.

 

Было нешта ў самой мове – бы чытаеш літзнаўчыя артыкулы ЛА ці ЛС. Карацей, невыносна — фізычна. Ну й памер. І вось гэта я ціхім голасам спрабую ў тэлефоннай размове патлумачыць сп. Масею. Маць, што ўсчалося! Я такіх абвінавачваньняў й ня чуў у свой бок. Камуніст-камсамолец-савецкі там было самае ласкавае, амаль пяшчотнае. Скончыўся маналёг так: рукапіс вярніце, а пра мяне ніколі не пішыце, ні артыкулаў, ні рэцэнзій!

Я й не пісаў. Ніколі. Але цяпер думаю: калі які Скобла не захоча сабраць і выдаць вершы спадара Масея, мо самому ўзяцца?

 

vidymus.livejournal.com