Не магу не прапіярыць пост Юлі Дарашкевіч пра «Славянскі гей-прайд», ці як там гэта называлася GUVD_Minsk: Признаюсь честно — ОМОНовцы разъярены, и на месилово заднеприводных настроены особенно агрессивно.

Афіцэр бліснуў інтэлектам. Васіль Сямашка з «БелаПАНу» таксама.

З аднаго боку — калі роўнасць, дык роўнасць. Несанкцыянаваныя акцыі часта разганяюць. Але, пагадзіцеся, не кожны дзень афіцэры МВД дэмантратыўна не хаваюць сваіх эмоцый, а журналісты незалежных СМІ салідарызуюцца з дзеяннямі міліцыі і тлумачаць сваю пазіцыю нецэнзурнымі словамі.

Бачна, што тэма сэксуальных меншасцяў выклікае ў значнай часткі грамадства надзвычайныя эмоцыі. І невялікая групка геяў і лесбіянак ў стане сфакусаваць на сабе пякучую нянавісць.

Яшчэ трохі, і з’явяцца тыя, хто заклікае закідваць іх камянямі…

Мне не падабаецца перахіл у іншы бок, які часцяком назіраецца ў заходнім грамадстве. Я некалькі разоў пісаў пра гэта ў ЖЖ. Але гэта ні ідзе ні ў якае параўнанне з хваравітай рэакцыяй суайчыннікаў на з’яўленне накалькіх (ці некалькіх дзясяткаў — была лічба 30) геяў на вуліцах Мінска.

 

poczobut.livejournal.com