У Бакштаўскім сельсавеце каб прымусіць хоць некага падпісаць пісьмо, камуністы вымушаныя былі выкарыстоўваць пагрозы. Так оперупаўнаважаны НКВД Ачкасаў наўпрост пагражаў спаліць Бакшты, калі ніхто з жыхароў вёскі не падпіша пісьмо Сталіну.

Летам 1945 года на тэрыторыі БССР камуністы праводзілі прапагандысцкую акцыю — падпісанне пісьма ўдзячнасці Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Акцыя выглядала наступным чанам: камуністычны актыў выязджаў у вескі і пасьля лекцыі пра зверствы нацыстаў звяртаўся да насельніцтва з заклікам падпісаць пісьмо.

У заходніх раёнах, асабліва ў вёсках дзе большасць складалі палякі, ініцыятыву сустрэлі ў штыкі.

У Бакштаўскім сельсавеце каб прымусіць хоць некага падпісаць пісьмо, камуністы вымушаныя былі выкарыстоўваць пагрозы. Так оперупаўнаважаны НКВД Ачкасаў наўпрост пагражаў спаліць Бакшты, калі ніхто з жыхароў вёскі не падпіша пісьмо Сталіну.

Вось некаторая статыстыка гэтай акцыі па Васілішкаўскаму раёну:

 

— Бакшты з 480 жыхароў пісьмо падпісала 99

 

— Клешнякі 255 — 10

 

— Кронькі 308 — 0

 

— Мякіы 173 — 1

 

— Лянцішкі 103- 0

 

— Голдзішкі 126 — 0

 

— Вампершчына 12 — 0

Вось найбольш красамоўныя выказванні людзей, якія патрапілі ў райкамаўскую справаздачу аб гэтай акцыі.

Уладзімір Багдзевіч (Вампершчына): Немяц нам не сябар, а Сталін нам не бацька. Калі немяц забіраў нашую моладзь у няволю, ён так сама лічыў яе дабравольцамі, тое самае робяць і бальшавікі — завязуць у Сібір і лічаць дабравольцамі. Калі Сталін меў права сілай нас забіраць, дык і подпіс яму наш не патрэбны.

Станіслава Махнач (Губічы): Немцы закатавалі і расстралялі шмат людзей, але колькі закатавалі і расстралялі камуністы? Пра гэта вы не кажаце. За што майго брата закатавалі ў Беластоку? Рэжце, страляйце мяне але мне савецкая ўлада і вы, камуністы, не падабаецеся. Сталін гоніць нас у калгас. Няма за што выказваць яму ўдзячнасць.

Юзэфа Комчыц ( Гільвенцы Лідскі раён): Нас Сталін не вызваляў а заваяваў, забраў нашых мужоў на працу ў Чэляпінск, пабіў на фронце… Калі наша Войска Польскае дапамагло яму браць Варшаву і Вільню, то іх Сталін раззброіў і саслаў. Таму мы падпісваць пісьмо Сталіну не будзем.

Юзэф Марцэўскі (Ямонты Лідскі раён) У нас дурняў няма каб падпісвацца.

Шамрэй Сцепаніда ( Пашкі Лідскі раён): Быў бы добры гаспадар, усе б яму падпісаліся, а тое не людзі а звяры. Садзяць у турмы, людзей голадам мучаюць, ссылаюць у Сібір…

Цікава, ці сёння нашчадкі гэтых людзей ходзяць з георгіеўскімі стужкамі, ці ўсё ж такі не?

 

poczobut.livejournal.com