Пра тое, як дзяржаўныя інстытуцыі Расеі трашчаць па швах, і тое, як на гэты трэск рэагаваць.

Артыкул быў надрукаваны ў газеце «СБ Беларусь сегодня» у № 55 за 26 сакавіка 2010 г. На сайце выдання не друкаваўся.

 

Так атрымалася, што апошні месяц я амаль бязвылазна правёў дома перад кампутарам, корпаючыся ў інтэрнэце. Эмпірыкі, на жаль, нуль. Адзінае вартае назіранне, якое я зрабіў за гэты час з натуры, тычыцца розніцы цэнаўтварэння ў прылеглых маскоўскіх супермаркетах «Пунсовыя ветразі» і «Сёмы кантынент». Наўрад ці гэта пацягне на нечага вартую калонку. Тэкст, які змешчаны ніжэй, можна назваць прадуктам алергічнай рэакцыі на змесціва навінавых стужак рунету. З пачаткам Вялікага посту я забараніў сабе іх чытаць, чаго і вам жадаю.

Дзяржава абсурду

З савецкіх часоў вядомая прымаўка: «Мы народжаныя, каб Кафку зрабіць явай». Знаходзячыся ў абсурдзе з дзяцінства, мы нават навучыліся адрозніваць у ім пэўныя заканамернасці. Знаходзячыся ўнутры залюстроўя, нашы людзі прымудраюцца неяк дзейнічаць, пралічваць хады, рабіць кар’еры. І толькі еўрапейцы, з іх сумным рацыяналізмам, трапляючы ў Расію, спачатку пастаянна спрабуюць знайсці ў тым, што адбываецца звыклую ім логіку. Памятаю, англічане з таварыства аховы маскоўскай даўніны MAPS (што само па сабе ўжо даволі абсурдна), распавядаючы аб зносе рэальнага асабняка XVIII стагоддзя і пабудове на яго месцы псеўдабарочнага рэстарана «Турандот», увесь час ўсклікалі: «Гэта абсёрд! Гэта абсёрд!» У рэшце рэшт большасць з іх да гэтага прывыкае, а некаторыя нават пачынаюць падпарадкоўвацца правілам залюстроўнага этыкету, згодна з якім пірагі спачатку раздаюць, а потым рэжуць.

Паказальная ў гэтым дачыненні гісторыя, што здарылася з расейскім аддзяленнем «ІКЕА». Кампанія з самага пачатку абвясціла, што нават у Расеі мае намер ўпарта прытрымлівацца сваіх дакладных шведскіх правілаў, пабудаваных на пратэстанцкай працоўнай этыцы і жорсткай лагістыцы. У выніку перад адкрыццём першай крамы кампаніі ў Маскве хімкінскія чыноўнікі адключылі ў ім электрычнасць. Без усялякай практычнай мэты — проста каб папалохаць за залішнюю прынцыповасць. Да адкрыцця ў Піцеры шведы ўжо ведалі, што на ўсялякі выпадак у кожнай расейскай краме трэба мець свой генератар. І, як паказала далейшая практыка, яны мелі рацыю. З тых часоў, будуючы крамыы ў Расеі, шведы стараліся рабіць усё, каб як мага менш залежаць ад настрояў мясцовай улады. «Мы задаволеныя творчым рашэннем праблемы. Лепш арандаваць генератар, чым сунуць галаву ў пятлю », — заявіў член савета дырэктараў кампаніі Крыстэр Тордсан. Пераможнае шэсце шведаў спатыкнулася аб Самару. Можна сказаць, там яны знайшлі новую Палтаву. Краму ў «гарадку» пабудавалі яшчэ тры гады таму. З тых часоў яе адкрыццё пера носілі дзевяць разоў. Кампанія, што адчыніла 230 крамаў ва ўсім свеце, так і не змагла прарвацца праз непахісную сквапнасць самарскіх чыноўнікаў. Апошняя прэтэнзія заключалася ў тым, што будынак не валодае дастатковай «ураганаўстойлівасцю». Так і не атрымаўшы інфармацыі пра разбуральныя тарнада, што скалыналі левы бераг Волгі, шведы пакрыўдзіліся. Легендарны заснавальнік кампаніі Інгвар Кампрад абвясціў аб згортванні інвестыцый у Расею. Наўрад ці такая дробязь магла напалохаць мясцовых чыноўнікаў. Бо яны дзейнічаюць не ў сваіх вузкакарыслівых інтарэсах. Яны падтрымліваюць нармальнае функцыянаванне ірацыянальнай сістэмы.

Праз пару месяцаў Інгвара Кампрада (5-е месца ў спісе заможных людзей паводле часопіса «Форбс») чакаў новы ўдар. Высветлілася, што за выкарыстанне генератараў — ідэя, якой так ганарыліся ў «ІКЕА», — кампанія пераплаціла 200 млн даляраў, звёўшы практычна да нуля прыбытак усяго ўсходнееўрапейскага аддзялення за апошнія гады. Шведы бачылі сябе гэткімі ланселотамі, адсекшымі на сваім шляху галаву цмоку карупцыі, забыўшыся, што ў яго па законах залюстроўя неадкладна одрастае новая. Службовае расследаванне высветліла, што расейскі супрацоўнік кампаніі, адказны за арэнду генератараў, атрымліваў адкаты ад арэндадаўцы і істотна завышаў кошт паслугі. Кампанія разарвала з гэтай фірмай кантракт, у выніку чаго была аштрафаваная расейскімі судамі яшчэ на 5 млн еўра за парушэнне ўмоваў кантракта. «Мы натыкнуліся на нешта, што выходзіць за межы ўсяго, на што мы звычайна натыкаемся», — збянтэжана паведаміў Крыстэр Тордсон. Але гэта быў не апошні ўдар па перакананнях 83-гадовага Кампрада. Пару тыдняў таму шведскія таблоіды высветлілі, што дырэктар кампаніі па Расеі і Усходняй Еўропе Пэр Каўфман, вядомы сваёй публічнай крытыкай расейскай карупцыі, закрываў вочы на факты подкупу падрадчыкамі прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі. Калі Кампраду паведамілі пра гэта, яму стала дрэнна. Па сведчанні відавочцаў, стары «расплакаўся, як дзіця». Зразумела, Кампрад не здрадзіў сваім прынцыпам і неадкладна выдаў загад аб звальненні Каўфмана, які быў яго бліжэйшым памочнікам на працягу апошніх 20 гадоў. Але па сутнасці гэты цвёрды як граніт стары падпісаўся ва ўласнай паразе. Магчыма, упершыню ў жыцці. Шведы паўтарылі памылку каморніка К. з «Замку» Кафкі, які спрабаваў адолець абсурд сілай розуму. Гэта аказалася вар’яцкай задумай. Магчымасці розуму абмежаваныя, абсурд жа не ведае межаў. Я таксама памыляўся і быў залішне аптымістычны, калі мінулым летам у калонцы, прысвечанай 300-годдзю Палтаўскай бітвы, напісаў, што яе выйграла «ІКЕА». На самой справе ў Палтаўскай бітве перамог Кафка.

Аперацыйная сістэма

Карупцыя ірацыянальная, паколькі само яе існаванне для дзяржавы знішчальнае. Менавіта таму яна ідэальна адпавядае дзяржаве абсурду, з’яўляючыся яе аперацыйнай сістэмай. Не паддаючыся разуменню, яна разам з тым валодае вельмі зручным функцыяналам, даступным любому ідыёту. Націсніце на кнопку — атрымаеце вынік. Прынцып выжывання ў такой дзяржаве: не шукаць ні ў чым сэнсу. У адваротным выпадку знаёмства з стужкай навін у рунэце хутка ператворыцца ў псіхадэлічны бэд-трып. Чалавек адчувае каскад яркіх негатыўных эмоцый: страх, жах, шок, абурэнне, але знайсці прычынна-следчыя сувязі ў тым, што адбываецца пры гэтым не можа: «Менеджэр дзяржаўнага банка ВТБ пракруціў афёру, абрабаваў дзяржаву і акцыянераў на сотні мільёнаў даляраў. Звольнены адзін чалавек», «У Расею вяртаецца гнаны «кароль кантрафакту» Тэльман Ісмаілаў. Ён «зайшоў» праз Кадырава. У Падмаскоўі ўжо будуецца новы «Чаркізон», «Камандуючы ВДВ Расеі генерал Шаманаў не будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці праз адсутнасць складу злачынства. Нагадаем, генерал спрабаваў перашкодзіць працы аператыўніка, які расследаваў справу яго зяця, крымінальнага аўтарытэтf па мянушцы Uлыба, што быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Генерал выклікаў на разборку з міліцыянтам два атрады спецназу ВДВ. Справа закрытая, бо, як патлумачыў Шаманаў, ён сам пазней адмяніў загад аб захопе следчага».

Такіх навін тысячы. Здаецца, быццам у іх адзін літаратурны рэдактар — які-небудзь стары абэрыўт. Асаблівы стан трансу, выкліканы плынямі парадаксальнай інфармацыі, замацоўваецца цалкам оруэлаўскімі аксюмаронамі, што гучаць з самых высокіх трыбун: «кансерватыўная мадэрнізацыя», «суверэнная дэмакратыя», «парламент не месца для дыскусій». Аксюмароны рэгулярна ўкідваюцца ў нашую свядомасць, падтрымліваючы адчуванне дэзарыентацыі, экзістэнцыйнай бязважкасці, e якой чалавек гатовы пакорліва прыняць любую, самую дзіўную і супярэчлівую інфармацыю зверху. У выніку нікога ўжо не могуць здзівіць паведамленні пра 102% тых, хто прагаласаваў за «Адзіную Расею». Да і чым можна здзівіць народ, у якога тытул галоўнага ліберальнага дэмакрата на працягу 20 гадоў носіць Жырыноўскі? (Іншы тыповы палітык дзяржавы абсурду — гэта Мітволь, уся дзейнасць якога — шэраг парадоксаў ў духу Кэрала.) Самы злавесны аксюмарон нашага часу: праваахоўныя органы — гэта арганізаваная злачыннасць.

«Гэтая гісторыя магла б стаць сюжэтам для Кафкі» — так пачынае свой відэазварот, выкладзены на YouTube, буйны амерыканскі бізнесмэн Уільям Браудэр. Некалькі гадоў таму тры следчыя ГУУС выкралі з бюджэту краіны 200 млн даляраў з дапамогай некалькіх фірмаў, якія незаконна «адціснулі» у амерыканца.

 

Браудэра пазбавілі права ўезду ў краіну. Наняты ім юрыст Магніцкі спрабаваў даказаць афёру ў судзе. Як сцвярджае «Нью таймс», з дапамогай хабару ў 6 млн даляраў пара іншых следчых саджае юрыста ў турму, дзе праз год супрацьзаконнага ўтрымання ў СІЗА ён у пакутах памірае. Міжнародны скандал. Ляцяць галовы турэмных начальнікаў. Браудэр — вядомая на Захадзе асоба — заяўляе ў праграме Hard talk на BBC World: «Я нікому не рэкамендую інвесціраваць у гэтую краіну». Напэўна, многія людзі з грашыма прыслухаліся да парады аўтарытэтнага бізнэсмэна. Два следчыя, што пасадзілі Магніцкага, працягваюць працаваць на карысць радзімы. Журналістка Вольга Раманава распавяла «Нью таймс», што менавіта гэтыя сьледчыя распачалі заказную справа супраць яе мужа, бізнэсоўца Аляксея Казлова. Замоўшчык, па інфармацыі Раманавай, выдаткаваў на гэта 8 млн даляраў. Адзін з сьледчых — між іншым, жанчына — асабіста патрабавала у журналісткі «паўтара лімона» (даляраў, зразумела), каб мужа «не зачынілі». Мужа пасадзілі на восем гадоў — прычым як раз у той дзень, калі прэзідэнт заклікаў перастаць «жахаць бізнэс». Пра замоўшчыка таксама варта згадаць, але мімаходзь: гэта сенатар, чыё прозвішча уголас і без патрэбы прамаўляць не варта. Тыя, хто рабіў гэта занадта часта, зараз або ў зямлі, або на зоне. Лепш вернемся да тых следчых, якія выкралі 200 млн даляраў з бюджэту (г.зн. у нас з вамі) і як мяркуецца, выступілі замошчыкамі справы Магніцкага. Яны рэальна крутыя. Ёсць у іх чыста расейскі размах — невыпадкова гэтыя хлопцы, як волаты, заўсёды ўтрох. «Огонек» згадаў, што чатыры гады таму ўсе трое (адзін за ўсіх і ўсе за аднаго) былі фігурантамі справы па вымагальніцтву на суму 20 млн даляраў — з выкраданнем бізнэсмэна, пагрозамі жонцы і дзецям; словам, класіка жанру. Вызвалены ў выніку спецаперацыі прадпрымальнік распавёў, што яго вартаўнік-крымінальнік называў сваіх працадаўцаў «караючым мячом Адміністрацыі Прэзідэнта з правам браць хабар у любых памерах». Справа неўзабаве была замятая, вызваленага бізнэсоўца пасадзілі, ўскосна пацвердзіўшы такім чынам праўдзівасць слоў вартаўніка.

Тыдзень таму «Ведамасці» напісалі, што неразлучная тройца пайшла на павышэнне ў цэнтральны апарат МУС. Не здзіўлюся, калі там ім уручылі ўзнагародную зброю. Якія-небудзь «Залатыя караючыя мячы Расеі».

Гэта ўжо не проста «абсёрд», а жорсткі Dostoevsky-trip. Але, як ні дзіўна, менавіта міліцыя, дайшоўшы да мяжы маральнай псоты, можа выратаваць гэтую краіну (наконт дзяржавы не ўпэўнены). Справа ў тым, што ў пэўны момант абсурд (нешта, што супярэчыць разумнаму сэнсу), дайшоўшы да крытычнай велічыні, ператвараецца ў адкрытую бяссэнсоўнасць, гэта значыць, вар’яцтва.

 

Дзяржава vs. людзі

Такой паваротныай падзеяй стала бойня, зладжаная маёрам Еўсюковым. Стральба ў супермаркеце па мірных людзях не тое што супярэчыць разумнаму сэнсу — яна была пазбаўленая яго зусім. Гэта быў стоадсоткава шызафрэнічны акт, чаму ён і выглядаў асабліва жудасна. Менавіта пасля Еўсюкова сілавыя структуры быццам па камандзе «Агонь!» з пасіўнай стадыі раскладання перайшлі ў агрэсіўную, развязаўшы сапраўдную вайну супраць уласнага народа. Кожны дзень мы зараз даведаемся пра тое, як людзі ў форме кнекага забілі, абрабавалі, збілі на машыне, згвалцілі і г.д. Асабіста для мяне апафеозам стала наступнае паведамленне з залы суда: «Затым быў дапытаны былы оперупаўнаважаны АУС «Зяблікава» Раман Пацёмкін, які браў удзел у затрыманні Дзяніса Еўсюкова. Сведку даставілі на суд у кайданках, паколькі ён сам з кастрычніка знаходзіцца пад сьледзтвам за вымагальніцтва». Фактычна наступіў калапс праваахоўнай сістэмы.

Як гэта часта бывае, у індывідуальным вар’яцтве Еўсюкова прысутнічала жалезная логіка грамадскага працэсу. Сістэма павінна была сысьці з розуму. Сілавыя ведамствы ў здаровым дзяржаве — гэта, як пісаў яшчэ Ленін, машыны падаўлення, што невагаючыся выконваюць каманды зверху. Паколькі мазгоў у машын няма і быць не павінна, а каманды паступаюць не кожны дзень, іх штодзённае жыццё жорстка рэгламентаванае інструкцыямі і правіламі, якія ў любой краіне нагадваюць гуманістычныя законы робататэхнікі Айзэка Азімава: «Закон № 1. Робат не можа нанесці шкоду чалавеку або сваёй бяздзейнасцю дапусціць, каб чалавеку была прычыненая шкода. Закон № 2. Робат павінен падпарадкоўвацца ўсім загадам, якія дае гаспадар, акрамя тых выпадкаў, калі гэтыя загады супярэчаць Першаму Закону». Збой у працы машыны пачынае адбывацца тады, калі загады гаспадара ўваходзяць у драматычную супярэчнасць з законамі робататэхнікі. Адбываецца кароткае замыканне, пасля чаго больш за два мільёны заглюкаваных рабакопаў пачынаюць тэрор супраць грамадзянскага насельніцтва краіны. Унікумы, што даглядзелі «касмічную адысею 2001″ да канца, памятаюць, як сумна падобная дваістасць скончылася для бартавога камп’ютэра HAL-9000. Машына пачала забіваць людзей, і яе давялося знішчыць.

Дзіўна, няўжо правячая эліта сур’ёзна лічыць, што закон можна парушаць выбарча? Што пакуль адны прадстаўнікі дзяржавы будуць распілоўваць, адціскаць, «крышевать» і забіваць, іншыя як поўныя дурні стануць сумленна выконваць абавязкі грамадскай дамовы? Мана, даведзеныя да абсурду, зверху данізу ахапіўшая дзяржаўны апарат, атруціўшы галовы малодшага і сярэдняга каманднага складу. Наша міліцыя цяпер — гэта вялізная армія дрэнных лейтэнантаў, у любы момант гатовых ператварыцца ў звар’яцелых маёраў.

Дарэчы, у блогу Чычваркіна маецца пераканаўчая версія таго, чаму маёр Яўсюк канчаткова сышоў з розуму. Напярэдадні бойні АУС «Царыцына», які ўзначальваў маёр, літаральна аблажылі следчыя з управы «К» — тыя самыя, што калісці канфіскавалі вялікую партыю мабільных тэлефонаў, потым спрабавалі іх незаконна збыць, трапіліся на гэтым і вось цяпер адыгрываюцца. Сьледчыя прыязджалі ў АУС збіраць кампрамат па справе экспедытара Уласкіна, які скраў ў свой час у «Евросети» тавараў на 20 млн рублёў.

 

Супрацоўнікаў АУС спрабавалі прымусіць прызнацца, што справа супраць Уласкіна, якую яны вялі, была замоўлена Чычваркіным. На Еўсюкова ціснулі. Вось і ў той трагічны вечар раздаўся званок, пасля якога маёр пазелянеў, тупа ўтаропіўся ў адну кропку, потым пагаварыў з кветкамі, апрануўся, узяў пісталет і выйшаў. Кароткае замыканне. Што было далей — усё выдатна ведаюць.

 

Людзі vs. дзяржава

Калі абсурд перарос у вар’яцтва, сыстэма ўключыла каманду самаліквідацыі. Непрыступны звонку Замак разбураецца знутры. Дзьве арліныя галавы ірвуць на часткі адна адную, толькі пёры лятуць.

 

Але вось дзіўна: чым мацнейшая ў дзяржаве энтрапія, тым хутчэй ўсё ляціць у тартарары, тым лягчэй дыхаецца.

 

Быццам бы паветра стала болей. Мне здаецца, у грамадзтве зьнік страх. У няздольнасьці ўлады кантраляваць саму сябе людзі ўбачылі слабасьць. Сіл на рэпрэсіі ў такой дзяржавы быць ня можа. Зьвярыныя ўкусы ашалелай сыстэмы вывелі людзей з стану гіпнозу. На месца страху і апатыі прыходзіць гнеў.

Міхаіл Бакунін пісаў: «Няма нічога больш небясьпечнага для асабістай маральнасці чалавека, чым звычка  загадваць». Калі ўлада дэградуе, хочацца быць вышэй за яе. Цынізму супрацьпаставіць годнасьць.

 

Маральнаму разлажэньню – сабранасьць і чалавекалюбства. Лібэртарны філёзаф Мюрэй Букчын называў гэта «самаарганізаваным аднаўленьнем грамадзтва». Пачатак працэсу можна назіраць ужо цяпер. Калі раней на мітынг выходзілі толькі тады, калі да дому пад’яжджаў бульдозер, то цяпер выказваць свой пратэст стала ледзь ня модным. Людзі сталі заступацца адзін за аднога. Пару тыдняў таму п’яны міліцыянер на “мэрсэдэсе” зьбіў на аўтобусным прыпынку жанчыну. Чарговы буйны прыпадак ашалелых сілавікоў. Як паводзілі сябе прадстаўнікі ўлады? Мент за стырном ня мог зьвязаць двух словаў, сядзеўшы побач чалавек у форме выскачыў з машыны і ўцёк у двары. Потым прыехалі калегі з АУС Басманнага раёну і разам з «даішнікам» паспрабавалі замяць гэтую справу. Як паводзілі сябе людзі? Тры топ-мэнэджэры банку выпадкова ўбачылі аварыю, аказалі жанчыне першую дапамогу, выклікалі «хуткую», а калі заўважылі, што з машыны скручваюць нумары, патэлефанавалі журналістам. Толькі дзякуючы паднятым імі галасу ў пракуратуры даведаліся пра тое, што здарылася. Грымнуў скандал. Зноў паляцелі чыесьці галавы (як быццам на іх месцы ня вырастуць дакладна такія ж). Над сыстэмай была атрымана маленькая перамога.

 

Зараз ўвесь інтэрнэт запоўнены крос-пастамі з нагоды аўтакатастрофы на Ленінскім праспэкце. Людзі шукаюць сьведкаў, каб даказаць: нафтавыя варацілы ў змове з ДІБДР спрабуюць зваліць віну на ахвяраў жахлівай аварыі. Рэпэр Noize МС ўжо на наступны дзень запісаў у падтрымку акцыі гнеўную кампазіцыю «Мерседес S666″. І гэта спрацавала — сьведкі знайшліся. Таксама як у мінулым траўні менавіта праз ЖЧ праграміст Аляксей Шум знайшоў сьведкаў забойства сваёй жонкі, якую зьбіў на пешаходным пераходзе сяржант міліцыі на «субару». Жанчына была на сёмым месяцы цяжарнасьці. Не спыніўшыся, міліцыянт схаваўся ў невядомым кірунку. Яны ніколі не спыняюцца. (Каля месяцу таму п’яны сьледчы збіў насьмерць жанчыну, якая пераходзіла па зебры дарогу, пасьля чаго паспрабаваў схавацца. На днях яму далі ўмоўны (!!!) тэрмін.) Супрацьстаяць вар’яцтву дзяржавы можа толькі абуджаны цям ягоных грамадзянаў, каб можна было потым з чыстым сумленьнем сказаць, як Макмэрфі з «палёту над гняздом зязюлі»: «Ну я хаця б паспрабаваў».

Тое, што народ варты сваёй улады, — мярзотная хлусьня. У момант найвышэйшых цяжкасьцяў простыя, не скалечаныя «звычкай загадваць» людзі не перегрызаюць адзін аднаму горла, а працягваюць руку дапамогі.

 

Чым далей чалавек ад улады, тым ён лепшы. Я пераканаўся ў гэтым на ўласныя вочы ў глухіх уральскіх пасёлках, пабудаваных лесанарыхтоўшчыкамі яшчэ да рэвалюцыі. З цывілізацыяй гэтыя вёскі зьвязвала адзіная ў краіне аднакалейная чыгунка. Пяць гадоў таму ўлады вырашылі пасёлкі зьнесьці, а аднакалейку разабраць. Людзям, якія нарадзіліся і вырасьлі на зямлі сярод лясоў, прапаноўвалася перасяліцца ў шматпавярхоўкі на ўскраіне райцэнтру. Спачатку там перасталі хадзіць цягнікі. Разам зь імі спынілася дастаўка прадуктаў і пэнсій. У вёсках былі людзі, якія некалькі гадоў не трымалі ў руках грошай. Яны пяклі ўласны хлеб, кармілі сваю жывёлу, у сэзон паляваньня стралялі дзічыну і хацелі аднаго: каб дзяржава пакінула іх у спакоі. Калі ў іх адключылі электрычнасьць, яны з падручных матэрыялаў пабудавалі на рацэ ўласную гідраэлектрастанцыю. Я дастаткова паезьдзіў па рускіх вёсках. Як правіла, гэта гнятлівае відовішча татальнага выраджэньня. У лясных аўтаноміях жылі зусім іншыя людзі. Гэта былі моцныя мужчыны, якія ўжо выгадавалі сваіх дзяцей і цьвёрда вырашылі памерці на роднай зямлі. Іх жонкі змудраліся ў найцяжэйшых умовах заставацца ахайнымі і жаноцкімі. А яшчэ тут не замыкаліся дзьверы — крадзяжоў у гэтых лясах ня памятаюць ужо шмат гадоў. Перасоўваліся жыхары лясных вёсак па вузкакалейцы з дапамогай самаробных дразін, злучаючы ваганеткі з матацыклам «Менск». Канструкцыя настолькі ж экзатычныя, наколькі й небясьпечная. Па сакрэце мне распавялі, што адзін з мужыкоў знаходзіцца на выпрабавальным тэрміне. Неяк прадстаўнікі раённай адміністрацыі прыехалі разьбіраць чыгунку. Ну, ён даў папераджальны, а потым пад ногі. Калі мы ўжо зьязджалі, гэты самы мужык, пагладвжаючы дубальтоўку, сказаў: «Няхай яны сюды толькі сунуцца! Мы ж паляўнічыя. У нас ва ўсіх стрэльбы. Ліцэнзійныя. Пагонім іх у тайгу, як зайцоў». Гэта былі людзі, поўныя годнасьці. У горадзе такіх рэдка сустрэнеш.

Як толькі «машына гвалту» перастае палохаць, вонкі вылазіць векавая варожасьць рускага чалавека зь дзяржавай. Філёзаф Бярдзяеў пісаў: «Расея — самая бездзяржаўная краіна ў сьвеце. Анархізм — зьява рускага духу, ён па-рознаму быў уласьцівы і нашым крайнім левым, і нашым крайне правым. Славянафілы і Дастаеўскі — такія ж, у сутнасьці, анархісты, як Бакунін, Крапоткін або Талстой». Усе імпэрыялісты і прыхільнікі дзяржаўнай моцы ў Расеі зьяўляюцца ворагамі простых людзей — і гісторыя гэта толькі даказвае. Нашы інтарэсы дыямэтральна процілеглыя: «дзяржава мацнее, народ гібее» — гэтую зваротную залежнасьць вывеў яшчэ Ключэўскі. З тых часоў нічога не зьмянілася. Надзвычай папулярны сярод тынэйджэраў гурт Lumen сёньня сьпявае: «Я так люблю сваю краіну, але ненавіджу дзяржаву». «100+», як выказаліся б слухачы гэтай песьні. Дакладней ня скажаш.

Самае цікавае, што тыя, хто працуе на дзяржаву, у душы таксама антыдзяржаўнікі. Пагутарыце зь любым зь мянтоў або чыноўнікам, што называецца, off the record. Там будзе столькі злосьці, расчараваньня і якабінства, колькі клясыкам анархізму і ня сьнілася. Ды і кіруючая эліта, гаспадары жыцьця, таксама ў апошнюю чаргу думаюць аб росквіце дзяржавы, прыкрываючыся патрыятычнай рыторыкай у імя выкананьня штодзённага рытуалу абсурду. Як толькі прыйдзе час, зваляць яны адсюль у свае Антыбы і Марбэі. Кажуць, дачкі у прэм’ер-міністра жывуць ці то ў Нямеччыне, ці то ў Швайцарыі. Ва ўсякім разе, дакладна не ў Расеі. Ён жа ня вораг уласным дзецям.

 

 


 

 

Артыкул быў надрукаваны ў газеце «СБ Беларусь сегодня» у № 55 за 26 скавіка 2010 г.

 

Андрэй Лашак — тэлежурналіст, спецыяльны карэспандэнт НТБ, лаўрэат «ТЭФФИ-2003″ у намінацыі «Лепшы тэлерэпарцёр»

 

 openspace.ru