Відаць, для многіх сцверджанне, якое я вынес у назву свайго кароткага ўступнага слова да гэтага нумара, прысвечанага Аўстрыі, можа падацца досыць непраўдападобным. Няўжо нехта мог не жадаць існавання такой паспяховай сёння дзяржавы, якая ў розных іпастасях прысутнічае на мапе свету (з кароткім перапынкам у гітлераўскія часы) ужо сотні гадоў?

І тым не менш, гэта так, у чым вы, спадзяюся, зможаце пераканацца, азнаёміўшыся падрабязней з матэрыяламі гэтага нумара «ARCHE».

Менш за сотню гадоў таму распалася гіганцкая манархія Габсбургаў, ад яе адкалоліся вялізныя абшары, заселеныя пераважна славянскімі народамі ды вугорцамі (у тым ліку, бадай, найбольш развітая ў эканамічным плане Багемія), і новай рэспубліцы, у назве якой парадаксальна застаўся напамін пра колішнюю магутнасць (Аўстрыя па-нямецку — Österreich, «Усходняя імперыя»), дасталася ўсяго няшчасная рэшта — тэрыторыя памерам з дзве вобласці цяперашняй Беларусі, пераважна пакрытая цяжка даступнымі Альпійскімі гарамі; праўда, з адной з самых культурных сталіц Еўропы і свету — Венай.

Шматнацыянальная Аўстра-Вугоршчына разбілася на маленькія краіны паводле нацыянальнай прыкметы, і нямецкамоўныя аўстрыйцы, развітаўшыся са сваімі нядаўнімі суграмадзянамі (харватамі, чэхамі, вугорцамі, славенцамі,славакамі, палякамі…) увадначас паўсталі перад пытаннем: а мы хто? Немцы?

Ці гэткія «аўстрыйскія тутэйшыя»? На гэтае пытанне гісторыя сама дала адказ: сёння ўжо, відаць, нідзе — ані ў Аўстрыі, ані па-за яе межамі — не ставіцца пад сумнеў існаванне асобнай аўстрыйскай нацыі, але шлях да гэтага быў пакручасты.

Беручыся ўкладаць нумар часопіса, прысвечаны той ці іншай краіне або рэгіёну, я заўсёды імкнуся зыходзіць з таго, што ўсяго, як ні старайся, не раскажаш (уласна, прэтэндаваць на знаўцу ўсяго было б нават смешна), але трэба паспрабаваць чытача зарыентаваць у тэме і зацікавіць ёй, каб ён пры жаданні сам змог працягнуць далейшае з ёй азнаямленне. А каб дасягнуцьтакога эфекту, нельга абмежавацца паўтарэннем хваласпеваў і клішэ, які яможна вычытаць у турыстычных «гайдбуках» ды «райзэфюрэрах». Таму і ўгэтым, «аўстрыйскім», нумары «ARCHE» вы знойдзеце таксама шэраг крытычных матэрыялаў самых розных жанраў, прычым, што паказальна, пераважна напісаных самімі аўстрыйцамі.

Як падказвае назва нумара — «Ад імперыі да нацыі», — галоўнай мэтай для мяне як укладальніка было паказаць шлях, развіццё. Развіццё аўстрыйскай дзяржавы, свядомасці, мастацтва, літаратуры ў вельмі драматычны прамежак часу — прыблізна за апошнія 100 гадоў. Таму ў нумары прысутнічаюць і класічныя аўтары першай паловы ХХ стагоддзя накшталт Франца Кафкі, Штэфана Цвайга, Райнэра Марыя Рыльке, Робэрта Музіля; і майстры слова ды мысляры, якія набылі вядомасць пасля ІІ сусветнай вайны — Інгеборг Бахман, Томас Бэрнхард, Эльфрыдэ Елінэк; і сучасныя папулярныя аўтары — Францобэль, Робэрт і Эва Мэнасэ, Карл-Маркус Гаўс ды іншыя.

Асобна хацелася б звярнуць увагу на рубрыку «Штрыхі да партрэта», у якой на шырэйшым фоне асвятляюцца пэўныя аспекты ці факты аўстрыйскай рэальнасці — напрыклад, з гісторыі развіцця энергетычнай палітыкі (Яраслаў Шэбэк) або прастытуцыі (Жанна Кромер).

І, нарэшце, раю не абмінуць рубрыку «Беларуская Аўстрыя», у якой гіторык Алег Гардзіенка распавядае пра нашых суайчыннікаў, якія апынулісяў альпійскай рэспубліцы адразу па сканчэнні ІІ сусветнай, прафесар Герман Бідэр расказвае пра свой шлях у беларусістыку, а пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Вальжына Морт і Анна Кім дзеляцца ўспамінамі пра знаходжанне, адпаведна, у аўстрыйскім Грацы ці беларускім Мінску.

Прыемнага вам адкрыцця Аўстрыі!


Зьмест

Прадмова

Сяргей сматрычэнка. Краіна, якой ніхто не хацеў. 8

Уласнымі вачыма

Робэрт Музіль. Бурыданаў аўстрыец . 10

Штэфан Цвайг. Учорашні свет: успаміны еўрапейца(фрагменты) . 13

Свет надзейнасці. 13

Школа мінулага стагоддзя. 22

Eros Matutinus . 31

Першыя гадзіны вайны 1914 года . 36

Вяртанне ў Аўстрыю . 45

Incipit Гітлер. 55

Робэрт Мэнасэ. Краіна без уласцівасцяў . 67

Карл-Маркус Гаўс. Чужая Аўстрыя.

Агляд унутраных межаў . 132

Марцін Полак. Галіцыя. Адбіткі гісторыі . 137

Францобэль . ЛітараТУРа.

Чытанне як завабліванне турыстаў. 144

Проза

Франц Кафка. Не спадзявайся! Апавяданні . 151

Вялікі шум. 151

Паляўнічы Гракх . 151

Сусед. 155

Гібрыд . 156

Уначы . 157

Да пытання пра законы. 158

Рэкруцкі набор . 159

Іспыт . 162

Стырнавы . 162

Кароткая байка . 163

Вяртанне дадому . 163

Ад’езд . 164

Абаронцы . 164

Муж і жонка . 165

Не спадзявайся!. 169

Артур Шніцлер. Дзве навэлы . 170

Лейтэнант Густль . 170

Навэла мрояў . 189

Ёзэф Рот. Марш Радэцкага (Раздзел з рамана). 240

Інгеборг Бахман. Юнацтва ў адным аўстрыйскім горадзе. 250

Томас Бэрнхард. Мантэнь. 258

Эльфрыдэ Елінэк. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) . 265

Эва Мэнасэ. Новы пачатак (Раздзел з рамана «Вена»). 276

Клемэнс Ё. Зэтц. Малочнае шкло. 290

Паэзія

Райнэр Марыя Рыльке. Плач па Антыною . 306

Ля сабора Святога Віта . 306

*** (Над белым замкам — смутку белы газ…) . 307

Вечар . 307

Прагулка . 307

Эрас . 308

Плач па Антыною . 308

Тэадор Крамэр. У лёсавым краі. 309

Шчодрае лета . 310

Яшчэ нічога не зрабілі мне… . 310

Будзе марна стукацца малочнік… . 311

Позняя песня . 311

Рэквіем аднаму фашысту . 312

Фрыдэрыке Майрокер. Альпійскае трызненне . 315

*** (жоўты гладыёлус…) . 315

*** (Пажухнуць быццам трава…) . 316

Остыя прыме цябе . 316

Песня Медэі . 316

*** (Як ты мяне называеш?..) . 317

*** (Ці чуеш ты штосьці…) . 317

Спяванне паміж мной і табой . 318

(Тo my angel-brother-in-prayers) . 318

Маці, восемдзесят тры, шпіталь . 318

*** (Зрабіла б усё для цябе калі б…) . 319

Завядзёнкі . 319

Развіццё . 319

Пад дрэвамі слёзнай раніцай . 320

Аўтабіяграфія . 320

Дома . 321

Параўнаем . 321

У маёй кружэлцы . 321

Півоня . 321

Чырвоны як зялёны . 321

Страус . 322

Лаванда развейваецца бы птушкі палёт . 322

Павольна . 322

Мае ранішнія слёзы . 322

Добрага ранку . 322

Вуліцы ўпадаюць . 322

Па-за лісцем . 322

*** (Ці не вычэрпваю цябе?..) . 323

Як здымак . 323

Альпійскае трызненне . 323

Жыццялюб . 324

Напярэдадні восені . 324

Перасадка . 325

Характарыстыка

Луіс Джэймс. Бюракраты ў фраках і скураных шортах. Малы даведнік аўстрыйскіх парадкаў і нораваў. 330

Што ядуць? . 330

Гастранамія . 330

Торцік, бутэрбродзік, кубачак . 331

Koffeehaus . 332

Напоі . 332

Як бавяць вольны час? . 333

Садовыя надзелы . 333

Горны турызм і прагулкі . 333

Спорт як відовішча . 335

Сэкс . 336

Як ставяцца да мастацтва? . 337

Культурная нацыя . 337

Якое выкананне! Якая сцэна! . 338

Як кіруюць? . 340

Палітыка партыі . 340

Бюракратыя . 340

Зузана Палачкава. Аўстрыйская дзяржаўнаяі дэнтычнасць. Некалькі заўваг да фармавання аўстрыйскай ідэнтычнасці ў ХХ ст. . 343

Аншлюсавая палітыка і карані аўстрыйскага нейтралітэту . 345

Крызіс дэмакратыі і аншлюс з Нямеччынай як важныя фактары фармавання аўстрыйскай ідэнтычнасці . 349

Нейтралітэт Аўстрыі пасля 1955 года як неад’емная частка яе ідэнтычнасці . 351

Новыя вымеры аўстрыйскага нейтралітэту . 353

Падсумаванне . 356

Ізабэла Акерль . У пошуку сябе. Літаратура і мастацтва Аўстрыі пасля 1945 года. 358

Сацыяльная сітуацыя пасля ІІ сусветнай вайны . 358

Канец вайны — новы пачатак? . 358

Акупацыйныя сілы падтрымліваюць культуру. 359

Эміграцыя і канфлікт пакаленняў. 359

Змрочная штодзённая рэальнасць versus гуманізм . 361

Зварот да старых выпрабаваных сродкаў. 362

Змены ў канцэпцыях культуры . 363

Літаратурная рэканструкцыя . 364

Часовыя з’явы ў паваенным літаратурным працэсе. 364

«Аўстрыйскі» элемент як цэнтральная тэма . 365

Часопісы як першыя літаратурныя медыі . 365

Падбухторванне да недаверу. 366

Рознатыповасць паваеннай літаратуры. 367

«Дэманы» — прымірэнне з мінуўшчынай . 367

Авангардысты яднаюцца ў групы. 369

Літаратура паміж моўкнасцю і прагай смерці. 369

Дыскусійны літаратурны форум. 370

Штрыхі да партрэта

Наталля Ламека. Дэкадэнцкія матывы ў творчасц іГеорга Тракля і Эгана Шыле . 371

Наталя Новік. Гісторыя хваробы. Справа доктара Генрыха Гроса . 383

Царква для вар’ятаў . 383

Вайна супраць непаўнавартасных . 384

Гісторыя маленькай пацыенткі . 386

Нацысцкі доктар Генрых Грос . 387

«Забыць усё» . 388

Доктар Грос на вяршыні кар’еры . 388

«Крытычная медыцына» . 389

Непажаданы сведка: Фрыдрых Цаўрэль . 390

Доктар Грос выходзіць на пенсію . 393

«Я чую, але не разумею» . 394

Паглядзець праўдзе ў вочы . 397

«Акцыя T4» . 399

Жанна Кромер. Бяспраўныя «свабодныя дочкі». Пра аўстрыйскую прастытуцыю . 403

У бардэль, памаліўшыся . 403

Легальныя і папулярныя . 404

«Неадпаведнасць агульнапрынятым нормам маралі» . 404

Клуб як дом цярпімасці . 405

«Новыя прадпрымальнікі» . 40

6Уладальнікі «вечка» — самыя здаровыя . 408

Гандаль людзьмі . 409

Палітыка і панэль . 410

Яраслаў Шэбэк. Жарсці вакол аўстрыйскага атама . 412

Пакуль толькі слабыя сігналы. 413

Росквіт актыўнасці экалагічных рухаў . 416

Пераломны рэферэндум . 416

Наступ «зялёных» . 417

Кропка ў выглядзе Чарнобыля . 418

Беларуская Аўстрыя

Алег Гардзіенка. Нарысы з гісторыі беларусаў у Аўстрыі (1940-я — пачатак 1950-х). 419

«Мяне цікавіла невядомае». З пісьменніцай Аннай Кім гутараць перакладчыца Ірына Герасімовіч і рэжысёрка Таццяна Арцімовіч. 428

Альгерд Бахарэвіч, Вальжына Морт. Натхнёныя Грацам. 438

Альгерд Бахарэвіч. Сверб у пальцах і ў пятках . 438

Вальжына Морт. Месяц вершаў і марозіва . 442

«Беларускай мовай у Аўстрыі не займаецца амаль ніхто…».

Гутарка Сяргея Сматрычэнкі з Германам Бід эрам. 444

Як набыць: Новы “ARCHE”. Аўстрыя: ад імперыі да нацыі