Імпрэза памяці гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка прайшла на 40 дзён пасля яго трагічнай смерці. Яе вырашылі правесці ў невялічкай — чалавек на 40 — залі беларускага архіва літаратуры і мастацтва, што месціцца ў будынку касцёла бернардынцаў. Дарэчы, тут захоўваюцца і некаторыя рукапісы твораў паэта. Сабраліся тыя, хто Юру ведаў і шанаваў яго паэзію. Цікава, што сярод іх было шмат колішніх сябраў “Бум-бам-літу”, літаратурнай суполкі, да якой сам Гумянюк не належаў. Ён быў у канкуруючым, умоўна, канечне, Таварыстве вольных літаратараў. Падрабязьней

Працягласьць: 0:06:23