Край Усходу? Край Захаду? Наш КРАЙ! Край BY!

Вандраваць, не выходзячы з дому? Апынуцца ў самым віры вялікай еўрапейскай гісторыі, не адрываючыся ад утульнай канапы? Гэта магчыма!

“Край.by” – новы мультымедыйны праект культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

“Край.by” – гэта вандроўкі ў невядомае і таямнічае, выключнае і выбітнае, недасяжнае і роднае.

Ад 5 снежня кожную сераду наведнікаў парталу www.budzma.org чакае серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра мясціны краіны, у якія варта вяртацца зноў і зноў.

Кожная новая серыя – новае месца, таямніцы, гісторыі, інтрыгі і яскравыя факты, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Запрашаем вас у цудоўныя вандроўкі не толькі ў адлегласці, але і ў часе. Самыя абазнаныя і абаяльныя экскурсаводы Край.бай не толькі любяць Беларусь з яе таямніцамі, але і дзеляцца гэтымі таямніцамі з гледачом. Цікава? Тады паехалі!

Працягласьць: 0:01:34