У Гомелі гэтымі днямі праходзіць акцыя «Ручнік на магілу Анатоля Сыса». Арганізатары акцыі (актывісты моладзевай суполкі «Талака» ды супрацоўнікі філіяла ВМНТ) заклікалі ўсіх неабыякавых да беларускай паэзіі людзей далучыцца да супольнага ткання ручніка, які будзе павязаны на магіле славутага беларускага паэта Анатоля Сыса падчас традыцыйнага свята паэзіі ў яго гонар «Дух — гэта, людзі, я» у в.Гарошкаў 27 кастрычніка.

Працягласьць: 0:05:27