28-30 верасня ў Каўнасе адбыўся ІІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, дзе сабраліся ўсе зацікаўленыя спецыялісты, каб абмяняцца ідэямі і прадставіць шырокай аўдыторыі вынікі сваёй працы. Між тым, электронную версію працоўных матэрыялаў Першага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2011) можна знайсці па дадзенай ніжэй спасылцы. Папяровую версію кнігі па невялікім кошце можна будзе замовіць па адрасе: info@palityka.org. Доктар паліталагічных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч выступіў на адкрыцці Кангрэса.

Працягласьць: 0:03:52