Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» здымае чатырохсерыйны тэлевізійны фільм «Сляды апосталаў». Серыял — сумесная вытворчасць кінастудыі, «Першай КінаВідэаКампаніі» і Другога нацыянальнага тэлеканала.

Берлін перыяду Трэцяга рэйха, Нясвіж 1942 года і сучаснасць — гістарычны фон, на якім разгортваюцца захапляючыя падзеі па пошуку сямейнай рэліквіі Радзівілаў — залатых статуй дванаццаці святых апосталаў.

Здымкі праходзілі ў Нясвіжы, Гродне, Бабруйску, зараз кінагрупа працуе ў Горадні. Рэжысёрам карціны выступае Сяргей Талыбаў, у ёй занятыя беларускія акцёры Вераніка Пляшкевіч, Павел Харланчук, Ігар Сігаў, Дзмітрый Мухін, Алег Гарбуз, Таццяна Мархель, Юры Гумянюк.

Працягласьць: 0:02:31