Алесь паказвае на сцяне здымак барадатага чалавека ў камуфляжы з эмблемамі Чэчэніі. Трэба ўважліва прыгледзецца, каб разабраць, гэта ён сам — мастак, дызайнер, ілюстратар і вастраслоў. Фатаграфія дэманструе здольнасць гэтага творчага чалавека да пераўвасаблення, да ігры. Нездарма ён не адзін год аддаў Гарадзенскаму тэатру лялек, дзе працаваў галоўным дызайнерам і адкуль яго звольнілі. Гісторыя ягонага выгнання магла б стаць сцэнаром палітычнага трылеру. Тэатр, у рэпертуары якога былі пераважна дзіцячыя спектаклі, аказаўся ў міліцэйскай аблозе. У будынак уварвалася аператыўная група і пачала абшукваць памяшканне за памяшканнем. Аказалася, што аператыўнікі шукалі кнігу. У 1990 — х гг. Алесь Сураў апублікаваў у незалежных гарадзенскіх і сталічных выданнях некалькі дзесяткаў карыкатураў. Любімым аб’ектам жартаў быў кіраўнік дзяржавы. Сураў сабраў малюнкі ды выдаў іх асобнаю брашураю.

Працягласьць: 00:15:09