Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924—1939 гадах / Томаш Главінскі; пераклад з польскай мовы Алеся Пілецкага. — Выд. 2-е. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 142 с.
Пераклад зроблены паводле выдання: Głowiński, Tomasz. Zapomniany garnizon. Oddziały Korpusu Ochrony Pogranicza w Iwieńcu w latach 1924—1939. — Wrocław: Gajt, 2009.
Кніга прысвечана гісторыі аднаго з польскіх гарнізонаў на польска-савецкай мяжы, які існаваў у міжваенны перыяд. У той жа час яны з’яўляецца і фрагментам гісторыі Івянецкага краю. Паводле аўтара, гэта «аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю». Гэтая кніга не ёсць аповедам пра вялікую палітыку, вялікія бітвы, ці, нарэшце, пра вялікія падзеі. Гэта аповесць пра малое мястэчка і яго пушчанскія ваколіцы, а таксама пра тых людзей, каму тут выпала жыць, служыць і працаваць.
* * * * * * *
Паляк глядзіць на гісторыю земляў, якія некалі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, іначай, чым беларус. Аднак гэта не азначае, што нехта з іх мае ілжывы вобраз гісторыі тых тэрыторый. Для паляка Івянеччына, гэта даўняя частка Польшчы, краіны яго продкаў, дзе так шмат яшчэ нагадвае аб той Польшчы і дзе так шмат яшчэ палякаў жыве. Для беларуса Івянец, гэта беларускае мястэчка, частка яго Бацькаўчыны, мінулае якой яшчэ так выразна ўплывае на сучаснасць.
Добра, калі нацыянальныя пачуцці адрозніваюць, але не падзяляюць. Калі не яны аддаляюць нас ад іншых, а дазваляе іх лепш зразумець. Спадзяюся, што беларускі чытач ласкава прыме гэтую кнігу — з сімпатыяй, добразычлівасцю і цікавасцю. Пры яе стварэнні не існавала ніякіх іншых мэтаў, апрача вяртання з забыцця свету, які быў выкраслены з нашай гісторыі. А магчыма, што яе прачытанне палегчыць той факт, што яна апавядае аб фрагменце гісторыі яго краіны, якая была і маёй. Нішто мне болей не нагадвае аб тым, што абодва нашы народы мелі адну маці — Рэч Паспалітую — так яскрава, як факт, што мой бацька нарадзіўся над хуткімі хвалямі Ясельды, непадалёк ад Берасця — горада Уніі.
Томаш Главінскі, з прадмовы да беларускага чытача.
Змест
Прадмова да беларускага чытача (7)
Замест уводзінаў (10)
Утварэнне Корпуса памежнай аховы (15)
Івянец і Налібоцкая пушча (17)
Арганізацыя і структура 6-га батальёна і 2-га эскадрона КПА ў Івянцы (20)
Камандзіры гарнізона КПА “Івянец” (25)
Колеры і зброя аддзелаў КПА “Івянец” (34)
Жандармерыя і разведка КПА “Івянец” (38)
Гарнізон КПА “Івянец”: умовы жыцця і службы (44)
Служба ў гарнізоне і на заставах КПА (59)
Гарнізон КПА “Івянец” у жыцці мястэчка і рэгіёна (76)
Спорт у жыцці гарнізона КПА “Івянец” (91)
Нацыянальныя, дзяржаўныя і рэлігійныя святы ў Івянцы (100)
Мабілізацыя і ўтварэнне двух батальёнаў КПА “Івянец” (119)
У абароне Львова — ваенныя лёсы батальёна КПА “Івянец” (3/207 рэзервовага пяхотнага палка) (122)
Абаронца мяжы — батальён КПА “Івянец” (130)
Заключэнне (137)
Бібліяграфія (139)
Паказнік імёнаў (141)
Гэтую кнігу можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]
Па Мінску магчыма забраць выданне самастойна або замовіць дастаўку кур’ерам.
Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Главінскага», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.
Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Каментары