Iмя памерлага ў ЗША Асоўскага, архітэктара па адукацыі, ня новае для аматараў ваеннай гісторыі: удзельнік Першага беларускага штурмавога зьвязу, ён у чэрвені 1941 г. быў закінуты на тэрыторыю Беларусі. Пра ягонае жыцьцё пасьля гэтай падзеі амаль нічога невядома.

Да таго, як у Нарвэгіі пасяліўся паэт Адамовіч, а ў Швэцыі пачаў працаваць доктар Катлярчук, праз гэтыя краіны прайшоў Альберт Асоўскі.

Iмя памерлага ў ЗША Асоўскага, архітэктара па адукацыі, ня новае для аматараў ваеннай гісторыі: удзельнік Першага беларускага штурмавога зьвязу, ён у чэрвені 1941 г. быў закінуты на тэрыторыю Беларусі. Пра ягонае жыцьцё пасьля гэтай падзеі амаль нічога невядома.

Ліст Асоўскім напісаны з Iрляндыі – пра нашую эміграцыю у гэтай краіне пакуль ня было ніякіх сьведчаньняў – і закранае ня толькі жыцьцё там, складанасьці з эміграваньнем у Канаду ды “сяброўства” з палякамі,але й намякае на прычыны пераходу ў Нарвэгію. Цалкам магчыма (дазволю сабе паспэкуляваць), што не-дапамога Радаю БНР у справе выезду сям’і Асоўскага ў Канаду й сталася прычынаю разарваньня ўсякіх кантактаў з беларусамі па атабарваньню ў ЗША.

Альбэрт Ассоўскі, Сябра Рады БНР

Яго Эксэлэнцыі Прам’ер-Міністру Ўраду БНР Спадару Мгр. А Каханоўскаму.

Як Вы напэўна чулі з Беларускае й чужой прэсы аб даволі драматычных падзеях уцекачоў са Швэдыі на судне M/S Victory, я такжасамо са сваёй сям’ёю дзялілі долю гэтых бедных людзей, шукаючых свабоды за акіянам. Да гэтага ўсяго па прыбыцьці у Eire моцна хварэлі мой хлапчына й бярэменная жонка, спадзяючаяся ў Сакавіку развязаньня.

Канадзкая Камісія з Canadian House у Лондыне адмовіла мне з сям’ёю візы ў Канаду, не выясьняючы прычыны; я мысьлю дзеля даносу быўшага кіраўніка кансулярнай канцылярыі польскага эміграцыйнага ўраду ў Стакгольме Францішка Стэфаняка. Дзеля здароўя нас не адкінулі, так як мэдычная праверка выпала для нас карысна. Палякі, каторыя ехалі разам з намі ў ліку 89, як я цяпер даведаўся, выслалі поўныя спіскі ўцекачоў польскім установам у Лондыне і Стакгольме, а з гэтых месцаў пайшлі ўжо да Canadian High Commissioner, Canadian House, Лондан адпаведныя рэфэрэнцыі, так што чалавек больш 60 засталася бяз візаў.

Я, Сп. Лукашык, Сп. Федарчук, а гэтаксама і лік другіх беларусоў ужо раз мелі шмат непрыемнасьцяў у Швэдыі праз тагачаснага прадстаўніка польскага кансуляту Францішка Стэфаняка ў годзе 1944, калі мы перашлі з Нарвэгіі ў Швэдыю. Кожны з нас быў інтэрваваным 4 месяцы Швэдзкімі ўладамі дзеля нашае нацыянальнасьці і непадпарадкоўваньня загадам польскіх уладаў, змушаючых нас ехаць у Ангельшчыну, каб ваяваць у радох польскае арміі. Пасьля нашай станоўкай адмовы Стэфаняк пераслаў у Швэдзкую Камісію для справаў чужынцаў данос, што быўшыя польскія грамадзяне, я і другія, з’яўляемся нацыстамі і нямецкімі супрацоўнікамі і будучы тэхнічным персаналам нямецкай будаўнічай фірмы, працуючай пад загадамі Org. Todt. пры будаваньні для Нарвэскай Дзяржаўнай Чыгункі, кепска абыходзіліся з палякамі, працуючымі разам з намі, пераслалі таксама дазнаньне сфабрыкаванае аднаго з работнікаў, пакрыўджанага быццам праз беларусаў і г. д. Палякаў і жыдоў, каторыя таксама былі тэхнічным пэрсаналам, ніхто не чапаў, так як яны вельмі ахвотна паехалі служыць у польскай арміі.

Спадар Прэзыдэнт Абрамчык ведае вельмі добра, што мы выехалі ў Нарвэгію не добраахвотна, а выяжджаючы ў Нарвэгію, мы атрымалі інструкцыі ад Спадара Прэзыдэнта, каторыя стараліся выпаўніць як толькі найлепш, што да кепскага трактаваньня ці зьдзекваньня над беднымі палякамі, дык нікому нават ніколі не прышло ў галаву, так як нашых беларусоў цэхавала заўсёды высокая этыка хрысьціянска-маральна; самі быўшы нямецкімі нявольнікамі, спачувалі другім, і так я был у Нарвэгіі больш месяца ў карным концлягеры на палярным кругу, за гэта памагал гэтымжа, бліска полсотні палякам, у перакідцы з Нарвэгіі ў нэўтральную Швэдыю. У канцы за помач палякам і нарвэжскім патрыётам немцы павесілі-б мяне, каб не ўцёк у Швэдыю.

Гэта гісторыя старая, аднак-жа мсьціцца кансэнквэнтна на мне празь цэлы час: у Швэдыі, гдзе мел дзеля таго агранічанае месца пражываньня, а цяпер дык застаўся бяз візы.

Я пісаў Прэзыдэнту Абрамчыку ў Парыж ня ведаючы, што ён ужо пераехаў у USA, з просьбай аб неку інтэрвэнцыю ў маёй справе прад Канадзкімі эміграцыйнымі ўладамі, аднак адказу ня дастаў, так як відаць ліст не трапіў у рукі Спадара Прэзыдэнта. Ня ведаю, ці такая інтэрвэнцыя нешта паможа, аднак 9-ці эстонцам на інтэрвэнцыю эстонскага пасольства ў Лондыне і Iнтэрнацыянальнай Лютаранскай Царквы далі візу, хаця перад гэтым адмовілі дзеля, як мысьлю, іх службы ў нямецкім войску.

У Iрляндыі німа ніякіх умоваў заставацца: край вельмі бедны, вялікае беспрацоўе, дрэнны клімат, адсутнасьць нашае эміграцыі і г. д. Самы Iрляндцы як вядома дзясяткамі тысяч у год выяжджаюць за працай у Ангельшчыну і эмігруюць па цэламу сьвету.

Я стараўся выехаць у Канаду дзеля таго, што цяжкасьць нашага вызваленчага руху перасоўваецца на тамты бок акіяну і так як у Швэдыі ня было карысных умоваў для чужынцаў (юрыдычная і маральная дыскрымінацыя чужынца-уцекача), блізіня “СССР” і г. д. Я стараўся выехаць легальна, аднака-ж нашыя грамадзкія ўстановы ў Канадзе пакуль што вельмі слабыя і не маглі мне даць падтрымкі так, як грамадзкія арганізацыі іншых нацыяў памаглі тысячам сваіх суродзічаў легальнай дарогай выехаць са Швэдыі.
Як бачыцца мне, засталася дарога, каторую я выбраў, тым больш што такім шляхам з дзясятак суднаў шчасьліва пераехаў у Канаду і нікога стамтуль не вярнулі. Victory першае судна, якому не пашыкавала, па-перша, дзеля катастрофы, а потым, як парапаравалі судна, палякі зсабатавалі далейшую дарогу, зышоўшу з судна і палажыўшы арест. Усе астальныя нацыі ў ліку больш 350 чалавек хацелі ехаць далей у дарогу, і напэўна мы бы даехалі, аднак палякі струсілі й паверылі мясцовым палякам-студэнтам, што іх усіх бясплатна перавязуць ірляндцы ў хуткім часе, аднак так ня выйшла і ўжо блізка 5 месяцоў як тут сядзімо, шмат асобаў не дастала візаў, а шмат хаця і дастаў візы, ня маючы грошы на далейшую дарогу, сядзіць тут і ўжо за пару тыдняў выйдзе тэрмін візаў, каторых ужо не перадоўжаць. Людзі, каторыя мелі грошы або гдзе хто мог запазычыць грошы, ужо выехалі або ў набліжэйшых днях выядуць. Умовы жыцьця ў лягеры так страшна прымітыўнaе: сьпіш на падлозе, няма аграваньня, толькі хто гдзе мае “open fire”, каторы шмат не пагрэе як паліцца мокрым торфам. Харчаваньне што можна было-б даўна з гэтага памерці, каб самаму не дакуплялася: так як хлебам, гарбатай і часам нейкім супам, каторага і сьвіньні ня елі-б. Не пражывеш і так, людзі хварэюць і шчасьлівы, хто выяжджае. Дзякуючы маёй прафэсыі, змог дастаць часовую працу, вельмі слаба платная, аднак гэтым можа ратую сваю сям’ю.

Я сваяго часу будучы яшчэ ў Швэдыі злажыў заяву на выезд у Аўстралію, цяпер толькі дастаў адказ, у каторым жадаюць ад мяне папаўненьня інфармацыі. Тут мне патрэба маральнай і праўнай дапамогі Беларускіх Грамадзкіх установаў як рэфарэнцыяў ад БНК, САБЭ ці другіх.. За гэтым зварочваюся да Вас з гарачай просьбай дапамагчы мне чым можаця. Перасылаю праэкт лісту ў Аўстралійскую Амбасаду ў Гадзы з просьбай перагледзіць і як трэба паправіць. Я перапісваюся са Спадаром А.Калодкам, каторы па інфармацыі на месцы не абяцаюць шмат чаго зрабіць і піша, што наўпэўняй будзе, як сам сабе залатвую.

Выбачайце, што зварочваюся да Вас ведаючы, што Ваш час заняты шмат чым больш важным, зрабіце, калі ласка, вынятак для мяне і памажыце неяк. Мысьлю, маючы рэфэрэнцыі, з каторых ясна будзя мая палітычная прошласьць і сяньняшняе становішча. Быць можа, што маю шансы на атрыманьне візы ў Аўстралію альбо нават на інтэрвэнцыю беларускіх установаў могуць мне прызнаць яшчэ канадзкую візу.

З глыбокай пашанай да Вас
Альберт Ассоўскі.

Жыве БНР.

Cork 21 лютага 1950 г.

Адрыс:

Arch[i]tect Albert Ossowski
C/o Dominic M. O’Connor A.R.I.B.A
Architect: 50 South Mall, CORK
Ireland

 

vidymus.livejournal.com