Новы дыск Аляксандра Цыганка «Drifting Among the Crowd» мае ўсе шанцы стаць галоўным беларускім блюз-альбомам усіх часоў, хоць пэўна застанецца ляжаць недаацэненым на палічках пары дзясяткаў калегаў і сяброў.

54-гадовы музыкант, які не разьвітваецца з гітарай большую частку жыцьця, запісаў адзін з самых актуальных альбомаў гэтага году, даўшы блюзу, дабу, фанку і гіп-гопу ў адным фляконе.

Гомельскі блюзмэн Аляксандар Цыганок засьведчыў, што ён ня з тых, хто грае стандарты на сустрэчах ветэранаў рок-н-ролу. Яго новая праца «Drifting Among the Crowd» мае ўсе шанцы стаць галоўным беларускім блюз-альбомам усіх часоў, хоць пэўна застанецца ляжаць недаацэненай на палічках пары дзясяткаў калегаў і сяброў. 54-гадовы музыкант, які не разьвітваецца з гітарай большую частку жыцьця, запісаў адзін з самых актуальных альбомаў гэтага году, даўшы блюзу, дабу, фанку і гіп-гопу ў адным фляконе.

Альбом атрымаўся настолькі разнастайным, што пэрыядычна перасьледуе думка, што гэта нейкая складанка розных выканаўцаў, сфармаваная па няведама якім прынцыпе. Усе стае на месцы, калі заўважаеш, што дыск пайшоў граць па трэцім разе.

Аўтар проста ўвабраў у сябе тое, што адбывался ў музыцы за апошнія сто гадоў (ня ўсё праўда ўжыў — факт). І ня тое, што выплюнуў, а інтэлігентна падаў слухачу, ды яшчэ пад сваім соўсам. З таго, што вылучаецца надзвычайна — роўненькі па настроі і мілы па падачы трэк «How Strange to Be Alone» (на гітары нібы Сантана падыграў), і абсалютная нечаканасьць з трып-гоп-прывітаньнем «I Made My Way at Random». З таго ж шэрагу блюз-рэпчык «Тoo Manes Ones». Зрэшты, знаходзіцца нямала месца і для старога добрага блюзу без прыўкрас. Чаго толькі вартыя «How Long Blues» і «Before You Accuse Me» ў пранікнёным выкананьні пад адну акустычную гітару.

Аляксандар «Narrator» Цыганок — Drifting Among the Crowd, 2010

music.fromby.net