Шаноўнае спадарства!

25 верасня (аўторак) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А, ст. м. Плошча Перамогі) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Юрасём ШАМЕЦЬКАМ (Беларусь — Канада).У праграме: прэзентацыя кнігі “Шлях да вяртання”, адкрытая прэс-канферэнцыя, аўтограф-сесія.

Вядучая – Віка Трэнас.

Пачатак у 19.00.

Уваход вольны

Юры Шамецька нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Да 1997 года жыў і працаваў тут, цяпер жыве ў Атаве (Канада). Піша вершы па-беларуску, па якіх можна вывучаць геаграфію. “Атава пахне домам”, “на тым баку ракі — Квэбэк”, “тут Манрэаль – амаль што Вільня”, “дзесь цягнік адыходзіць на Ніцу”, “ты не згубішся на Манмартры”… Сапраўды, ні сам паэт, ні ягоныя чытачы ні ў якім разе не заблукаюць сярод чужынцаў. Проста адчуйце шчырыя, сапраўдныя ноткі ў мностве замежных назваў: “Раку Атаву Свіслаччу б назваць, каб ведаць далей, што яшчэ чакаць”, “радасць пявучасці роднага краю… сёння ў Мінску сябе адчуваю”.

Вершы Юрыя друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 2011 годзе пабачыў свет першы зборнік паэта – “Шлях да вяртання”, які ў Беларусі дагэтуль не прэзентаваўся. Беларускія чытачы маюць унікальную магчымасць асабіста пазнаёміцца з таленавітым літаратарам, пачуць аўтарскае выкананне вершаў.

Блог Юрася Шамецькі

Пра прэзентацыю кнігі “Шлях да вяртання” ў Канадзе

Рэцэнзія на кнігу