Журналіст Аляксандр Тамковіч і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Арытмія, альбо код супраціву”.

Кніга складаецца з 38 нарысаў пра выбітных дзеячоў грамадзянскай супольнасці Беларусі і праілюстравана ўнікальнымі фатаграфіямі з сямейных альбомаў.
Імпрэза адбудзецца 26 верасня а 17.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў». У якасці вядучай выступіць народная артыска Беларусі Зінаіда Бандарэнка.