Журы конкурса, прысьвечанага 100-годзьдзю Максіма Танка, вызначыла першую дзясятку фіналістаў.  Вечарына ўзнагароджаньня адбудзецца 17 верасьня, у дзень народзінаў класіка.

Разам з тым, ідучы насустрач шматлікім пажаданьням, што выказалі патэнцыйныя ўдзельнікі,  журы вырашыла працягнуць конкурс.  Тыя, хто яшчэ не пасьпеў падаць сваіх твораў, могуць даслаць іх ДА 15 ЛІСТАПАДА на адрас: penkonkurs@gmail.com. Такім чынам будзе вызначана яшчэ дзесяць фіналістаў.

Спіс першых пераможцаў наступны:

Андрэй Адамовіч
Аляксей Арцёмаў
Павел Капанскі
Ганна Мананкова
Тацяна Нядбай
Марыя Пушкіна
Антон Рудак
Юля Цімафеева
Цімур Хоміч
Ганна Янкута