Для каго: усе жадаючыя

Дзе: Беларусь

Дэдлайн: 23/09/2012

week.bel.biz

BEL.BIZ аб’яўляе пачатак нацыянальнага адбору міжнароднага конкурсу фотаздымкаў «The power of Imagination!». Міжнародны конкурс фотаздымкаў арганізаваны ўніверсітэтам Вісмар (Нямеччына) у межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва 2012 года. Мэта конкурсу — прыцягнуць увагу да ідэі прадпрымальнасці праз мастацкія выявы, сабраныя ад удзельнікаў з усіх краін свету.

Як праводзіцца?

  • 1 этап конкурсу праводзіцца ў кожнай краіне самастойна. У Беларусі ён арганізуецца Цэнтрам дзелавых камунікацый BEL.BIZ! 23 верасня Беларусь абярэ 3 фіналістаў, працы якіх прымуць удзел у Міжнародным спаборніцтве.
  • 2 этап міжнароднага спаборніцтва разгледзіць працы фіналістаў з больш, чым 120 краін свету.

Умовы нацыянальнага адборачнага конкурсу

Да 23 верасня 2012 года аўтар дасылае на электронную пошту [email protected] свае працы з пазнакай «The power of imagination!» фотаздымак ў фармаце JPG. Кожны фотаздымак павінен суправаджацца подпісам з указаннем прозвішча, імя, горада, кантактнага тэлефона, электроннай пошты, адрэсы, а таксама апісаннем (не больш чым 50 слоў).

У конкурсе могуць браць удзел фотапрацы прафесіяналаў і аматараў, створаныя аналагавым і/ці лічбавым метадамі з ужываннем любых тэхнічных і праграмных сродкаў. Змест фотаздымкаў павінен раскрываць моц і патэнцыял прадпрымальніцкіх ідэй.

З прац нацыянальнага конкурса будзе арганізавана выстава, прымеркаваная да правядзення Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі, які будзе праходзіць з 12 па 18 лістапада 2012 года.

3 фіналіста вызначацца экспертным журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя беларускія фатографы. Фіналісты нацыянальнага адбору атрымаюць каштоўныя падарункі, дыпломы і будуць урачыста ўзнагароджаны на буйных мерапрыемствах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ў лістападзе 2012.

Фіналісты нацыянальнага адбору стануць удзельнікамі міжнароднага конкурсу фотаздымкаў і атрымаюць шанец выйграць адзін з трох галоўных прызоў:

  • Першае месца
  • Digital SLR Camera Canon EOS 1100 D Kit + EF-S 18-55 IS II
  • Другое месца
  • Digital Bridge Camera Nikon Coolpix L120
  • Трэцяе месца
  • Digital Compact Camera Canon IXUS 115 HS /
  • Больш інфармацыі можна знайсці на сайце арганізатараў і ў facebook.