Рабілі  надоечы пераўлік і знайшлі на паліцах пару кніжак з яшчэ дарэвалюцыйнымі коштамі. Калі ласка:

1. Багата ілюстраване выданне з краявідамі Беларусі, Украіны і Літвы на старых паштоўках. А таксама з перакладам паэмы Юльюша Славацкага “Міндоўг, кароль літоўскі”. Цвёрдая вокладка, 142 старонкі.

І ўсяго 15 000!2. Ілюстраваная біяграфія Дуніна-Марцінкевіча . З сканамі ягоных першадрукаў і рукапісаў, а таксама фоткамі дунін-марцінкевіцкіх краявідаў. З каментарамі . Цвёрдая вокладка.

Кошт усяго 22 600

Заходзьце – чытайце!