1 чэрвеня ў 10.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках сацыяльнай акцыі «У свеце дзяцінства», прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, адбудзецца адкрыццё выставы «Свет вачыма дзяцей» Дзяржаўнай установы «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

На выставе будуць прадстаўлены работы творчых майстэрняў згаданай установы розных накірункаў дзейнасці: кераміка, дэкупаж, бісерапляценне, вышыўка, вышываныя іконы, вырабы з прыродных матэрыялаў, разьба па дрэве, выпальванне. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёмяцца з гісторыяй дома-інтэрната, убачаць нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні яго выхаванцаў і іх творчыя працы.

Навучэнцы дома-інтэрната разам з майстрамі-настаўнікамі дадуць майстар-класы па стварэнні абярэгаў, роспісе і інш. Наведвальнікі, удзельнікі майстар-класаў, за невялікае ахвяраванне, якое пойдзе на развіццё творчых майстэрняў, змогуць забраць сабе на добры ўспамін зробленую рэч.

Да акцыі далучаюцца Яна Янішчыц, унучка вядомых беларускіх паэтаў Сяргея Панізніка і Яўгеніі Янішчыц, з прэзентацыяй міні-выставы «Мая чароўная планета» і ансамбль эстраданага танца «Чарлі» Дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска».