19 траўня ў межах праекта «Беларуская вясна ў Вільні» пройдзе канцэрт «Салідарнасць з Беларуссю». На канцэрце выступяць беларускія музыкі: хіп-хоп-выканаўца Vinsent разам з гуртом, а таксама рок-гурт «Сцяна».

«Музыка, мастацтва і творчыя людзі заўжды былі ў авангардзе пераменаў. Гэта людзі, якія рухаюць грамадства, абуджаюць яго. Музыка – адзін з найлепшых сродкаў выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі і ўласных думак пра розныя падзеі. Мы спадзяемся, што людзі, якія прыйдуць на канцэрт, змогуць адчуць, што яны разам, у іх супольныя мэты і адна ідэя – свабодная і дэмакратычная Беларусь», – адзначыў арганізатар канцэрта, прэзідэнт моладзевай асацыяцыі «StudAlliance» Кірыл Атаманчык.

Канцэрт адбудзецца ў Вільні на гары Таўра, клуб «Propaganda» (V. M. Putino g. 5). Пачатак мерапрыемства а 19:00. Уваход вольны!

«Беларуская вясна ў Вільні» – праект моладзевай асацыяцыі «StudAlliance», скіраваны на інфармаванне жыхароў Вільні пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі праз музыку, мастацтва і грамадскую актыўнасць.

Арганізатары мерапрыемства: моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.