Як стала вядома «Беларускаму партызану», у чацвер БНФ плануе правесці прэзентацыю свайго новага офіса па адрасе Мінск, вул. Крапоткіна, 93, А, куды партыя пераехала ў пачатку жніўня.

 

Каб патрапіць у новы офіс БНФ неабходна падняцца на апошні паверх чатырохпавярховага офіснага будынка.

На дзверы офіса таблічка — «Стаматалогія». Таблічка засталася ад ранейшых гаспадароў і цяпер, напэўна, служыць маскіроўкай для апазіцыі.

Убачыць усё на свае вочы журналісты змогуць 25 жніўня, падчас прэзентацыі новага офіса. Збярэцца і ўсё кіраўніцтва партыі.

«Беларускі партызан» пісаў пра тое, што партыя БНФ пакінула свой стары, гістарычны офіс, які размяшчаўся па адрасе вул. Машэрава, 8, у канцы ліпеня. Пераехаць прыйшлося з-за таго, што камунальнікі пад ціскам уладаў адмовіліся падаўжаць арэнду. Гаспадарчы суд Мінска пазовы БНФ да ЖРЭА не задаволіў.

Змагацца за гістарычны офіс апазіцыянеры не сталі.

belaruspartizan.org