Рэгiянальны ФЕСТЫВАЛЬ у Крэва прысьвечаны гадавіне падпісання Крэўскай вуніі і з’яўляецца сваеасаблівым падарункам мясцовым жыхарам, госцям вёскі і удзельнікам валанцёрскага летніка Рэгiянальны ФЕСТЫВАЛЬ у Крэва прысьвечаны гадавіне падпісання Крэўскай вуніі і з’яўляецца сваеасаблівым падарункам мясцовым жыхарам, госцям вёскі і удзельнікам валанцёрскага летніка «Крэўская вунія-2011″.

УВАХОД НА ФЕСТЫВАЛЬ ВОЛЬНЫ,

аднак не выключана праца мясцовай мытні (a-la шлагбаум). 

ПРАГРАМА фестывалю ўключае:

=Горад майстроў, азнаямленне зь мясцовымі традыцыямі і валанцёрскімі ініцыятывамі (з 12-00), віктарыны і конкурсы

=Майстар-клясы па народных танцах і прыкладному мастацтву (з 12-00)

=Саламяная скульптура ад народнага майстра — Валянціны Лойка (з 10-00)

=Урачысты канцэрт з намінацыямі (з 15-30 да 20-00)

=Дыскатэка (20-00/22-00) уваход:5 000

НАМІНАЦЫІ ФЕСТЫВАЛЮ:

“Крэўскі фальклёр-2011” (гледачы выбіраюць гурт, які лепш за ўсё адлюстраваў беларускую фальклёрную спадчыну ў песнях), 

“Крэўскі авангард-2011” (гледачы выбіраюць гурт, які лепш за ўсё адлюстроўваў эксперыментальны музычны накірунак беларускай музыкі), 

“Крэўскі гаспадар-2011” (гледачы выбіраюць асобу (жыхара Крэва), якая “Крэўскі гаспадар-2011” (гледачы выбіраюць асобу (жыхара Крэва), якая лепш за ўсё прадставіла ўласны падворак),

“Крэўская гаспадыня-2011” (гледачы выбіраюць асобу (жыхарку Крэва), якая “Крэўская гаспадыня-2011” (гледачы выбіраюць асобу (жыхарку Крэва), якая лепш за ўсё прадставіла ўласны падворак),

“Крэўскі кухар–2011” (гледачы выбіраюць асобу, якая згатавала самую смачную страву фестываля. Удзельнікі дадзенай намінацыі прадстаўляюць рэцэпт прыгатаванай стравы ў аргкамітэт. Па выніках фестывалю плануецца выданне “Крэўскі кухар–2011” (гледачы выбіраюць асобу, якая згатавала самую смачную страву фестываля. Удзельнікі дадзенай намінацыі прадстаўляюць рэцэпт прыгатаванай стравы ў аргкамітэт. Па выніках фестывалю плануецца выданне кнігі “Крэўскі кухар”),

“Крэўская князёўна–2011” (гледачы выбіраюць асобу (выступоўцу, госцю фестываля або жыхарку Крэва), якая больш за ўсіх прадстаўляе вобраз старажытнай Крэўскай зямлі), 

”Крэўскі князь–2011” (гледачы выбіраюць асобу (выступоўца, госця фестываля або жыхара Крэва), якая больш за ўсіх прадстаўляе вобраз старажытнай Крэўскай зямлі), 

“Крэўскі бард-2011” (гледачы выбіраюць “Крэўскі бард-2011” (гледачы выбіраюць лепшага спевака фестывалю),

“Крэўскі паэт-2011” (гледачы выбіраюць лепшага паэта-вершаскладальніка фестывалю),

“Крэўскі цуд – 2011” (гледачы выбіраюць асобу (выступоўцу, госця фестываля або жыхара Крэва), якая больш за ўсіх здзівіла прысутных сваім убраннем, выступам, “Крэўскі цуд – 2011” (гледачы выбіраюць асобу (выступоўцу, госця фестываля або жыхара Крэва), якая больш за ўсіх здзівіла прысутных сваім убраннем, выступам, праведзеным майстар-класам ды інш.).

“Крэўскі майстар-2011” (гледачы выбіраюць лепшага майстра, рамесніка фестывалю. Улічваюцца знешні воблік, рамесныя навыкі, уменне падаць выраб перад пакупніком),

“Крэўскі гандляр–2011” (гледачы выбіраюць лепшага гандляра фестывалю. Улічваюцца знешні воблік, навыкі продажу, “Крэўскі гандляр–2011” (гледачы выбіраюць лепшага гандляра фестывалю. Улічваюцца знешні воблік, навыкі продажу, уменне падаць тавар перад пакупніком),

“Крэўскі валанцёр-2011” (прыз ад журы самаму актыўнаму валанцёру ў справе арганізацыі і правядзення фестывалю).

Вядучы: Павал Карнюшын (студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэту культуры і мастацтва, Мінск), Валярына Кустава (паэтка).

Выступоўцы:

мясцовыя калектывы народнай творчасьці, «Князь Мышкін», «Alta Mente», «Балцкі Субстрат», «Горынь», Рамаш Яраш, Тацьцяна Беланогая, Максім Знак, Раман Абрамчук, Мікола Кароль ды інш.

Турагенцтва «Дэльфін Груп» прапануе даезд на фестываль «Крэўскі кірмаш» (http://vkontakte.ru/event25919453) аўтобусам з Менску.

Ад’езд з Менску у 12.00 ад ст. метро “Каменная горка”, ад’езд з Крэва ў 21.00.

КОШТ – 65 000 РУБЛЁЎ З ЧАЛАВЕКА (трансфер Менск-Крэва-Менск + экскурсійнае абслугоўванне)! Колькасць месцаў абмежаваная!

Тэлефануйце +375297089518, +375447104368, +375172926413

vkontakte.ru