.. змогуць даведацца гараджане 11 жніўня ў бібліятэцы Новага замка, дзе адбудзецца прэзентацыя трох кніг гарадзенскага краязнаўцы Ігара Трусава: «Барысаглебская-Каложская царква», «Гарадзенскія масты» і «Гродзенскія прыгарадныя каралеўскія рэзідэнцыі».

«Барысаглебская-Каложская царква» – брашура змяшчае унікальныя графічныя матэрыялы, абмеры царквы XIX-XX ст.ст., схемы рэканструкцыі XIX стагоддзя, якая не адбылася. Матэрыялы раней нідзе не публікаваліся.

«Гарадзенскія масты» – гісторыя будаўніцтва перапраў на працягу 880-ці гадоў існавання горада. З кнігі

«Гарадзенскія прыгарадныя каралеўскія рэзідэнцыі» чытач азнаёміцца з гістарычнымі і архітэктурнымі даследаваннямі трох важнейшы каралеўскіх рэзідэнцый Гродна (Станіславова, Аўгустова, Панямунь). Прэзентацыя адбудзецца ў 16.00, тут можна будзе купіць кнігі і паразмаўляць з аўтарам.

t-styl.info паводле s13.ru