Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праекту «Моладзь у дзеяньні» пачынае прыём заявак на удзел у польска-беларуска-украінскім лягеры «Мультыма — актыўнасьць моладзі ў новых мэдыях», які адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) 1-12 кастрычніка 2011 г.

Міжнародны лягер, фінансаваны FRSE (Фонд Разьвіцьця Сістэмы Адукацыі), ладзяць супольна Фонд Новыя Мэдыі (Польшча), Цэнтр творчасьці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і «Трэці сэктар» (Беларусь).

Мэта лягеру: наладзіць супрацоўніцтва і абмен досьведам для моладзі трох краінаў, пазнаёміць зь ініцыятывамі і новамі магчымасьці аб’яднанай Эўропы, падзяліцца добрай практыкай супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лякальнымі арганізацыямі, пашырыць праз новыя мэдыі ідэю нефармальнай адукацыі, стварыць мультыму — мультымэдыйную інтэрнэт-газэту для далейшай камунікацыі між моладзю, зацікаўленай разьвіцьцём мэдыя-праектаў.

Галоўныя тэмы: «моладзевыя СМІ і інфармацыя», «эўрапейская сьвядомасьць».

Фармат заняткаў: навучаньне праз інтэрактыўныя трэнінгі (напрыклад, «быць журналістам — што гэта значыць?», «Праца рэдакцыі — і твая роля ў калектыве»); сустрэчы з польскімі журналістамі; ролевыя гульні (правядзеньне інтэрв’ю, прэс-канфэрэнцыяў і т.д.); выкарыстаньне адкрытых тэхналёгіяў і ліцэнзіяў; мультыкультурныя заняткі — узмацненьне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасьцю; узмацненьне навыкаў працы ў мультыкультурным асяродзьдзі, практыкі Эўразьвязу ў гэтым абшары.

У праекце могуць браць удзел: рэзідэнты Беларусі і Польшчы ва ўзросьце 18 — 25 гадоў, якія актыўна спрыяюць стварэньню моладзевай прэсы, актыўныя сябры недзяржаўных арганізацыяў.

Веданьне польскай мовы вітаецца, але не зьяўляецца абавязковым.

Рабочыя мова лягеру — польская, беларуская, украінская.

Праграма скіравана да валанцёраў і маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадзкіх арганізацыях і супольнасьцях, ўдзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадзкіх рухах.

Удзел бескаштоўны. Арганізатары пакрываюць ўсе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаваньне і пражываньне.

Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info

Дэдлайн падачы заявак 31 жніўня 2011 года.

 

elekcyi.org