Гродзенскія палякі, сябры непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, прадстаўнікі апазіцыі, музыкі і акторы возьмуць удзел у Днях беларускай культуры ва Ўроцлаве з 31 мая да 5 чэрвеня.

У праграме:

31 мая — прэзэнтацыя выставы сучаснага жывапісу Беларусі (Пасаж “Ossolineum” на Рынку, 17.00).

2, 3 чэрвеня — спектакль “Пінская Шляхта” Беларускaга акадэмічнага Тэатру імя Янкі Купалы. Тэатр лялек, 18.00.

4 чэрвеня — Вечар Салідарнасці з беларусамі палякамі з ўдзелам Старшыні Саюза палякаў на Беларусі Анжалікі Арэхвы, Анжалікі Борыс і Тадэвуша Ґавіна. Заля Вітражова на Пляцы Сольным (ад 16-й да 17-й гадзіны).

4 чэрвеня — Канцэрт гурту “Recha” на Пляцы Сольным, 20.00.

5 чэрвеня — Вечар Салідарнасці з народам Беларусі з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, Станіслава Шушкевіча, Інны Кулей і іншых прадстаўнікоў Беларускай апазіцыі. Заля Вітражова на Пляцы Сольным (ад 16-й да 17-й гадзіны).

t-styl.info паводле afisza.org