“Захаваўшы жыццё”: выстава да 70-годдзя мучаніцкай смерці св.Максімільяна Кольбэ

cms-image-000012879.jpg
апублікавана: 26.10.2011
тэкст:
крыніца:

25 кастрычніка ў Музеі гісторыі рэлігій адкрываецца выстава, прысвечаная апекуну Гродзенскай  дыяцэзіі, святому ХХ стагоддзя, францысканцу айцу Максімільяну Кольбэ.

Аўтар выставы, намеснік дырэктара музея па навуцы Ігар Ганчарук:

Выстава прысвечана 70-годдзю з дня мучаніцкай смерці св.Максімільяна Колбэ, які ў жудасных умовах у Асвенцыме паказаў, што жыццё чалавека нешта вартаснае, што няма большай любові, чым ахвяраваць жыццё за чалавека, як гэта зрабіў і сам Хрыстос.

Паколькі святы Максімільян быў манахам-францысканцам, на выставе мы крыху распавядаем пра сам ордэн, змяшчаем матэрыялы, прысвечаныя  Гродзенскаму кляштару францысканцаў, дзе святы працаваў з 1922 да 1927 года: друкаваныя і рукапісныя парафіяльныя кнігі, статуты манаскага ордэну, імшалы.

Асноўная частка выставы прысвечана жыццю і дзейнасці Максімільяна Колбэ. Гэта фотаздымкі, значкі, часопісы, якія ён выдаваў, медальёны…

Сёння ў межах святкавання 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі ў францысканскім касцёле Маці Божай Анёльскай асвячаны абраз з выявай св.Максімільяна і Маці Божай Анёльскай, і фігура Маці Божай Беззаганнай, якую пры жыцці шанаваў святы.

Святар Максімільян Кольбе, адпраўлены гестапа ў Асвенцым, дабраахвотна пайшоў на смерць замест польскага сяржанта Францішка Гаёўнічка.

Святар, разам з іншымі вязнямі быў асуджаны на пакутніцкую смерць ад голаду.

Айцец Максімільян з трыма іншымі смертнікамі пражыў тры тыдні, пасля чаго ім зрабілі смяротныя ін’екцыі.

Цела Максімільяна Колбэ спалілі.

У  1982 годзе святар-францысканец быў кананізаваны.

На ўрачыстасцях прысутнічаў выратаваны святым Францішак Гаёўнічак.

Каментары