Культурна-асветніцкая ўстанова “Новае Грамадства” прадстаўляе
Курсы гутарковай мовы для тых, хто хоча пачаць размаўляць на роднай мове
10 КРОКАЎ, КАБ ЗАГАВАРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ
Калі вас цікавіць, што яднае беларускую мову і заходнееўрапейскія; калі вы хочаце даведацца, што такое «благо» і што такое «блага»; як вітаюцца і развітваюцца беларусы, ды шмат чаго іншага – ласкава просім на курсы.
Калі вы – малады чалавек, які цікавіцца беларускай мовай, але пакуль не вырашыўся пачаць гаварыць у паўсядзённым жыцці па-беларуску, – запрашаем вас зрабіць разам з намі 10 крокаў для таго, каб пераканацца, што гэта магчыма!
Цікавыя тэсты, пераадоленне бар’ераў, вучоба і практыка – за 10 заняткаў.
Гэтыя бясплатныя курсы праходзяць штотыдня ў “Таварыстве беларускай мовы” (вул. Румянцава, 13).
Першы занятак – серада, 8 верасня, а 18.30.
Выкладчыкі: Аляксей Шэін, Натальля Шэіна (кандыдат філалагічных навук)
Каментары