Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: “100-годдзе Сталыпінская рэформы — самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле”


Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя  Яна Чэрскага 16 — 18 снежня 2010 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю Сталыпінская рэформы — самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле.


Кароткая гістарычная даведка  


Сталыпінская аграрная рэформа — рэформа сялянскага землеўладання ў Расіі, праходзіла з 1906 па 1917 гады. Хоць падрыхтоўка да гэтай рэформы пачалася яшчэ ў 1902 годзе.

 

Названая па імені яе ініцыятара П. А. Сталыпіна. Дазвол выхаду з абшчыны на хутары (указ ад 9 лістапада 1906), умацаванне Сялянскага банка, прымусовае землеўпарадкаванне (законы ад 14 чэрвеня 1910 года і 29 траўня 1911) і ўзмацненне перасяленчай палітыкі (перамяшчэнне сельскага насельніцтва цэнтральных і заходніх раёнаў Расіі на пастаяннае жыхарства ў маланаселеныя ўскраінія мясцовасці — Сібір, Далёкі Усход і Стэпавы край як сродак унутранай каланізацыі) былі накіраваны на ліквідацыю сялянскага малазямелля, інтэнсіфікацыю гаспадарчай дзейнасці сялянства на аснове прыватнай уласнасці на зямлю, павелічэнне таварнасці сялянскай гаспадаркі.

 

Асноўная маса сялян да рэформы паставілася адмоўна. За 1907-15гг. у еўрапейскай частцы Расіі з абшчыны выйшла толькі 24% надзельных двароў. Але беларускія сяляне ўспрынялі рэформу як магчымасць набыцця зямлі на бязмежных прасторах Сібіры. Маючы вялікія сям’і (12-17 дзяцей) і маленькія зямельныя надзелы, беларусы ўспрынялі заклік агітатараў аб перасяленні ў Сібір як выратаванне і магчымасць выжывання.

 

Па некаторых дадзеных ад 800 тысяч да 1,5 мільёна беларускіх сялян перасяліліся ў Сібір. Прыбайкалле таксама засялялася беларусамі ў вялікай колькасці. Узнікалі цэлыя анклавы размешчаных блізка адна да адной беларускіх вёсак. Так, па архіўных дадзеных, толькі ў Тулунскім раёне Іркуцкай вобласці з 157 вёсак, утвораных падчас правядзення Сталыпінскай рэформы, 124 вёскі ўтварылі беларусы. Беларусы ва Усходняй Сібіры ўнеслі велізарны ўклад у сельскагаспадарчае асваенне дадзенага рэгіяна.

 

Праграма канферэнцыі і падрабязнасці ТУТ.