Запрашаем Вас узяць удзел у праграме «Стажыроўка імя Паўла Тыгрыда»

 

Праграма «Стажыроўка імя Паўла Тыгрыда» прызначаная для маладых людзей (25-35 гадоў), якія займаюцца актыўнай грамадзкай дзейнасьцю ў Беларусі.

 

Стажыроўку імя Паўла Тыгрыда арганізуе АМП (Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях, www.amo.cz ), якая ўжо на працягу некалькіх гадоў пасьпяхова ажыцьцяўляе гэты праект.

 

Галоўная мэта праекту — даць магчымасьць удзельнікам стажыроўкі пазнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэскай Рэспубліцы, дзейнасьцю дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктараў, а таксама магчымасьць паўдзельнічаць у працы чэскіх грамадзкіх арганізацыяў на пазыцыі стажора.

 

Падчас праграмы ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі чэскіх грамадзкіх арганізацыяў, усталяваць кантакты, атрымаць практычныя навыкі ў дзейнасьці чэскіх грамадзкіх арганізацыяў і ў палітычнай сфэры. Акрамя таго, удзельнікі будуць мець магчымасьць пазнаёміцца і пакамунікаваць з чэскімі палітыкамі, дысідэнтамі, журналістамі, палітолягамі, эканамістамі.

 

У рамках праграмы заплянаваныя паездкі па некаторых чэскіх гарадах і паездка ў Вену.

 

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, зьвязаныя з атрыманьнем візы, страхоўкі, праезду, пражыцьця. Удзельнікам стажыроўкі даецца і стыпэндыя.

 

Структура праграмы:

 

Праграма складаецца зь дзьвюх частак:

 

Першая частка адбудзецца з 3.05.2009 па 29.05.2009

Гэтая частка праграмы разьлічаная на 6 чалавек, якія возьмуць удзел у лекцыях, сустрэчах, дыскусіях.

 

Другая частка праграмы адбудзецца з 29.05.2009 па 28.06.2009

Гэтая частка праграмы зьяўляецца практычнай, калі ўдзельнікі праграмы будуць непасрэдна стажавацца ў чэскіх і міжнародных грамадзкіх арганізацыях і Сэнаце Чэскай Рэспублікі. Другая частка праграмы разьлічаная на 3 чалавек. Абавязковай умовай для ўдзелу ў другой частцы зьяўляецца веданьне ангельскай мовы.

 

Калі Вы зацікаўленыя ўзяць удзел у стажыроўцы імя Паўла Тыгрыда, пашліце ў найбліжэйшы час ліст, які пацьвярджае Вашую зацікаўленасьць на адрас spt@amo.cz і мы перашлем Вам анкету для запаўненьня.

 

Запоўненыя анкеты неабходна паслаць да 15 красавіка 2009 году на адрас spt@amo.cz.