Паважанае спадарства!

 

Аб’яўляецца спабор тэкстаў для чарговага нумару (№ 15) часопіса “Палітычная сфера”. Асноўная тэма нумару: інстытуты дзяржавы, утварэнне незалежных дзяржаў, ідэя і практыка суверэнітэту і дзяржаўнага будаўніцтва; посткамунізм.

 

Тэма нумару прысвечана дваццатай гадавіне утварэння (аднаўлення) дзяржаў  у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў 1989-1991 гадах.


Праблематыка нумару:


— Незалежнасць, утварэнне незалежных дзяржаў у выніку распаду камуністычнай сістэмы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: гісторыя, палітычны кантэкст.

 

— Утварэнне і рэфармаванне палітычных інстытутаў, дзяржаўнае будаўніцтва.

 

— Посткамунізм: падыходы да разумення новай палітычнай, сацыяльнай і культурнай сітуацыі.

 

— Палітычная гісторыя дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010)

 

— Гісторыя асобных палітычных інстытутаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (1989-2010)

 

— Ідэя незалежнасці і суверэнітэту ў гісторыі палітычнай думкі.

 

— Інстытуты і інстытуцыяналізм.

 

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і украінскай мовах.

 

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мове. Рэдакцыя ажыццяўляе  пераклад самастойна.

 

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

 

 

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да гэтага не друкаваўся: ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.

 

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце тут:

 

па-беларуску

 

по-русски

 

Deadline падачы тэкстаў: 12 лістапада 2010 года.

 

Кантактны адрас: [email protected].

 

palityka.org