Інфармацыю пра Вас, пра вашую творчасць і вашы праекты прапануем падаваць у галерэю ў электронным фармаце на CD/DVD-носьбітах ці на адрас: vk@ygallery.by

 

Патрабаванні да інфармацыі


Партфоліо мастака:

 

CV (творчая біяграфія) — інфармацыя пра аўтара (нарадзіўся, вучыўся, выстаўляўся і г. д.), сайты, на якіх маюцца працы аўтара, галерэі, з якімі супрацоўнічае ці супрацоўнічаў аўтар, фатаграфія аўтара;

 

фатаграфіі прац аўтара (добрай якасці), год, тэхніка, памеры, назва;

 

прайс-ліст (калі такі маецца);

 

кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).

 

Партфоліо куратара:

 

CV — інфармацыя пра куратара (нарадзіўся, вучыўся, галерэі або іншыя інстытуцыі, з якімі супрацоўнічае ці супрацоўнічаў і г. д.);

 

дакументацыя рэалізаваных праектаў (фатаграфіі, відэа, суправаджальныя артыкулы, спасылкі на інтэрнет-рэсурсы);

 

кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).

 

Праект:

 

канцэпцыя і сціслае апісанне праекта;

 

куратар і спіс удзельнікаў праекта;

 

CV — інфармацыя пра куратара і ўдзельнікаў праекта (нарадзіўся, вучыўся, выстаўляўся і г. д.), сайты, на якіх маюцца працы ўдзельнікаў праекта, галерэі, з якімі супрацоўнічаюць ці супрацоўнічалі аўтары;

 

па магчымасці, фатаграфіі (добрай якасці) прац удзельнікаў, якія плануецца ўключыць у праект, год, тэхніка, памеры, назва;

 

кантакты (адрас, тэлефоны, e-mail).

 

Дыск абавязкова павінен быць падпісаны маркерам: прозвішча аўтара, тэхніка, у якой аўтар працуе, альбо назва праекта, імя куратара.

 

Кантакт для сувязі:

 

Валянціна Кісялёва (+375 29 620 10 62)

vk@ ygallery.by

 

ygallery.by