Семiнар «Вiзуялiзацыя переменаў» адбудзецца 26-28 лістапада 2010 і будзе прысвечаны падзеям 1989 г. у Нямеччыне.

Мэтай семінару з’яўляецца пераасэнсаванне гістарычных падзеяў, абмеркаванне пытанняў сувязі паміж памяццю і інтэрпрэтацыямi гістарычных падзеяў, а таксама іх візуальным ўяўленнем. Праграма дазволіць уявiць гiсторыю, з аднаго боку, як творчы працэс (фатаграфіі і карціны, кіно і відэа, скульптуры, iнсталяцыi, помнiкi), а з другога боку — як падзеi дакументальнага кiно i сродкаў масавай інфармацыі, паказаць дваiстую прыроду вiзуальных паказаў (гістарычная і ў якасці крыніцы мастацтва).

Удзельнікам семінара будзе прадастаўлена магчымасць прадставіць сучасныя даследаванні ў гэтай галіне і абмеркаваць тэмы, якія прадстаўляюць асаблівы інтарэс:

— Асаблівасці візуалізацыі: Як у візуальным мастацтве адбіліся падзеі 89-90 гадоў? Якімі мастацкімі сродкамі яно кажа аб тым, што здарылася? Выяўляецца гэта ў розных краінах па-рознаму ці не?

— Гісторыя мастацтва і гістарычных аспектаў: Які погляд мае гісторыя мастацтваў на гэтыя падзеі? Як канрэтныя падзеі (накшалт падзення бэрлінскага муру) ўплывалі на візуальнае мастацтва?

— Прырода падзеі: Якім чынам гістарычныя падзеі ўскладняюць мастацтва і адкрываюць новыя магчымасці? Ці рэлевантныя ўсе гэтыя тэрміналагічныя складанасці для візуальнага мастацтва?

Семiнар арыентаваны на маладых даследчыкаў у галіне гісторыі, гісторыі мастацтва, сувязі і медыя-даследаванні, ўсходнееўрапейскіх даследванняў і сумежных дысцыплін.

Для ўдзелу неабходна адправiць на э-мэйл Аны Карамiнаваi (anaik33@hotmail.com) ці Марціна Юнгa (euromar@gmx.net) наступныя дакументы:

— прапанову аб прэзентацыі (на нямецкай або англійскай мове, макс. 500 слоў);

— абраную бібліяграфію;

— кароткую інфармацыю аб навуковым вопыце (даследваннi, навуковае кiраўнiцтва i г.д.)

Выдаткі на пражыванне і падарожжа пакрываюцца арганізатарамі.

Колькасць удзельнікаў абмежавана да 15 чалавек.

Дэдлайн: 30 чэрвеня 2010.

 

adukacyja_info