Дзень Незалежнасці — свята, якое лепей за ўсё праводзіць за межамі гораду. Тых, хто за здаровы ды альтэрнатыўны лад жыцця —  3-4 ліпеня чакае канцэрт у закінутым дзіцячым лагеры ў Крыжоўцы.

 

3 ліпеня можна правесці за сімвалічным вызваленнем Менску ад захопнікаў (або захапіць яго ў рэшце рэшт!). З 11 да 17. 30 запланаваная вялікая гульня ў страйкбол з перапынкам на шашлычок, а ўвечары можна ўзяць рэванш у мірных гарадскіх забавах (гарадкі, фрызбі, футбол і нават папяровыя летакі ды арэлі).

 

На наступны дзень усе жадаючыя святкуюць перамогу над лянотай, слухаюць жывую музыку ды адрываюцца пад дыджэяў. Або — як варыянт — здаюцца на волю пераможцы-лета: ляжаць у мяккіх крэслах, кураць кальян, слухаюць чылаўт ды ўтыкаюць у арт-відэа. Як бачыце, ваш вольны выбар ды поўная незалежнасць!

 

Праграма канцэрту:

 

— Аддис-Абеба — рэггі

 

— Джамбібум — фолк-гурт

 

— Дядюшкин сон — гангста-джаз

 

— April twins- груві бэнд!

 

— Alex De Bronhe — фільммэйкер, музыкант ды аудыёвізуальны прадзюсэр.

 

— ManuF*CKture Junglists — джэм (даб, джангл, рага, фанк, хіп-хоп)

 

— Rootshot — фанк

 

— АБШАР — індзі

 

— …І, магчыма, яшчэ адзін сакрэтны госць!

 

Далейшая інфа:

 

На пікнік — папярэдні запіс!

 

па пошце: picnic.voina.mir@gmail.com

 

па тэлефонах:

 

на Пікнік: (29)622-22-80, (29)634-09-75

 

на страйкбол: (29)164-14-13

 

Страйкбол — 126.000 (гульня, буфет, канцэрт, транспарт + 5000)

Пікнік — 30.000 да 30  чэрвеня (welcome drink, канцэрт).

40.000 — пасля 30 чэрвеня (welcome drink, канцэрт).

Як даехаць:


— мікрааўтобусам ад ГЦ «Корона» (3.000)

— электрычкай да станцыі «Крыжоўка»

— на аўто (падрабязная мапа будзе выдавацца з 30.06.2010)

 

З сабой пажадана мець:

намёт, кілімчык, спальнік, байку/вятроўку, абутак на выпадак дажджу, спрэй,крэм ад камароў, ліхтарык, добры настрой (абавязкова!)

 

34mag.net