17 красавіка ўся Еўропа святкуе Еўрапейскі Дзень Моладзевай Інфармацыі!

 

Усіх Вас шчыра Віншуем з гэтым патрэбным святам!

 
Ганарова лічачы сябе часткай гэтага руху, мы вырашылі адзначыць гэты дзень!

З гэтай нагоды прапаноўваем Вам прыгадаць цудоўныя часіны школьных сачыненняў і абвяшчаем конкурс эссэ, артыкулаў, творчых працаў і ўспамінаў на тэму “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця”, і нават “Як я міжнародна правёў мінулае лета”. Іншымі словамі, тэма – вольная ў межах міжнароднай інфармацыі і адукацыі. Кожная, добра апрацаваная ідэя – вартая! Два патрабаванні – працы маюць быць не больш за адну старонку/хваліну аўдыё/відэё і даслаць іх трэба да 3 траўня 2010 на адрэсу adukacyja@gmail.com з пазнакай “EYID”. Дарэчы, калі Вашая ідэя не трапляе ў фармат, але Вы вельмі хочаце ёю падзяліцца – напішыце нам, мы прыдумаем для яе іншы конкурс!

Кожны аўтар  атрымае ад нас цікавы маленькі міжнародна-спадарожны сувенір (сур’ёзна, нам самім падабаецца), а кожная праца будзе апублікаваная на нашым сайце. Пасля гэтага напрацягу тыдня будзе праходзіць народнае галасаванне, а адначасова ўсе працы будуць ацэньвацца камандай Adukacyja.info, каб вызначыцца з дзвума пераможцамі – народнымі і сайтаўскімі. Кожны пераможца атрымае ….там там таааам – файны міжнародна-спадарожна-турыстычна-гарадскі заплечнік!

 

Чакаем!

 

Дзе: Беларусь

Дэдлайн: 03/05/2010

http://adukacyja.info/