Эўрапейскі цэнтар журналістыкі (EJC) запрашае журналістаў, блогераў, студэнтаў і экспертаў далучыцца да трэцяга конкурсу блогераў “Th!nk About It”.

 

Конкурс збярэ каля 100 блогераў, журналістаў, экспертаў і студэнтаў з Эўразьвязу і суседніх краінаў для абмену ідэямі ды абмеркаваньня ўстойлівага разьвіцьця і міжнароднай супрацы. Конкурс будзе праходзіць з 24 сакавіка да 31 жніўня 2010 г. і пачнецца з прэзентацыі ў Брусэлі 22–23 сакавіка.

 

Узнагароды ўключаюць магчымасьці падарожжаў у Азію і Афрыку і рэпартажаў адтуль. Галоўны прыз – паездка ў штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку ў верасьні 2010 году на саміт “Мэты разьвіцьця тысячагодзьдзя”. Усе паездкі аплоцяць EJC або яго партнэры.

 

Каб удзельнічаць у конкурсе, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на сайце конкурсу.

 

n-europe.eu