«Аб культуры і культурнай палітыцы»


З 17 сакавіка па 14 красавіка кожную сераду ў галерэі «Ў» у 19.00 будуць праходзіць лекцыі беларускага філосафа і метадалога Уладзіміра Мацкевіча.


У лекцыях будуць працягнутыя палемічныя разважанні аб культуры, пачатыя ў Арганізацыйна-дзейнаснай гульні «Распрацоўка праграмных і стратэгічных прапаноў развіцця культуры Беларусі: ад дэсаветызацыі да еўрапеізацыі», якая праходзіла з 7 па 12 лютага 2010 года.


На лекцыях Вы будзеце мець магчымасць пачуць і абмеркаваць:


     • філасофію культуры і практычныя следства і рашэнні; якія выводзяцца з гэтай філасофіі;


     • ацэнку 20-ці гадовага этапу развіцця культуры ў незалежнай Беларусі, асноўныя праблемы і выклікі найбліжэйшай будучыні;


     • крытыку канцэпцый і падыходаў, якія вызначаюць культурны працэс у сучаснай Беларусі;


     • стратэгію і праграму дзеянняў у сферы культуры, якую рэалізуюць дзеючыя асобы і выканаўцы, якія падзяляюць ідэалы і каштоўнасці праграмы «Культурнай палітыкі».


Серада 17 Сакавік, 19.00


Лекцыя 1 (актуальная сітуацыя): «Як можна мысліць культуру? Як трэба яе мысліць, і як не трэба? (Або, дзе Валянцін Акудовіч мае рацыю, а дзе не.) »


Он-лайн трансляцыя тут http://ngo.express-consult.org/mod/dimdim/view.php?id=110 

 

Серада 24 сакавіка, 19.00


Лекцыя 2 (гісторыя і перарваныя традыцыі): «Культурныя катастрофы: 200 гадоў дрэйфу без спадарожнага ветру ».


Он-лайн трансляцыя тут http://ngo.express-consult.org/mod/dimdim/view.php?id=111


Серада 31 Сакавік, 19.00


Лекцыя 3 (цяперашні час): «Што такое рэалізм? (Або: Вялікія стылі ў культуры і фантастычная рэальнасць.) »


Он-лайн трансляцыя тут  http://ngo.express-consult.org/mod/dimdim/view.php?id=112


Серада 7 Красавіка, 19.00


Лекцыя 4 (зона бліжэйшага развіцця): «Герой нашага часу. (Або: Супраць постмадэрна і пасля яго.) »


Он-лайн трансляцыя тут http://ngo.express-consult.org/mod/dimdim/view.php?id=114


Серада 14 Красавік, 19.00


Лекцыя 5 (будучыня не прадвызначаная): «Чуткі аб сьмерці аўтара моцна перабольшаныя. (Або: Як чытаюць і пішуць, здымаюць і бачаць, адчуваюць і ўвасабляюць ў глабальным сеткавай свеце.) »


Он-лайн трансляцыя тут http://ngo.express-consult.org/mod/dimdim/view.php?id=115