12 снежня, галерея Ў, 18.30

 


Кіркегора небеспадстаўна звязваюць з такім, некалі вельмі папулярным накірункам, як экзістэнцыялізм. Разам з тым хрэстаматыйная класіфікацыя вялікага дацкага мысляра як пачынальніка экзістэнцыялізму глыбока памылковая. Кіркегор сапраўды надаў слову «экзістэнцыя» новы канцэптуальны статус, аднак круг ідэй, звязаных з гэтым паняццем, мае больш універсальныя прэтэнзіі на значнасць, чым «джэнтэльменскі набор» экзістэнцыяліста. У 1962 Нільс Тульструп (адзін з вядучых даследчыкаў творчасці Кіркегора таго часу) , усведамляючы прынцыповую немагчымасць упісаць вялікага датчаніна да якіх бы там ні было школаў або кірункаў, вызначыў яго як theComplexofproblemscalledKierkegaard. Гэты «комплекс» цікавы не толькі з гістарычнага боку.

12 снежня ў цыкле лекцый «UrbietOrbi», якія Лятучы ўніверсітэт ладзіць пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”, прафесар філасофіі Таццяна Шчытцова разважае пра сучаснасць ідэй вядомага дацкага філосафа Сёрэна Кіркегора. У аснове лекцыі ляжыць перакананне ў тым , што кола ідэй, праз якія Кіркегор артыкулюе сваё бачанне экзістэнцыі, схоплівае і пэўным чынам структуруе ключавыя праблемы ў самаразуменні мадэрнага суб’екта, актуальныя і сёння.

Лекцыя Таццяны Шчытцовай “Экзістэнцыя ў сістэме каардынат мадэрну: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кікегора” адбудзецца 12 снежня а 18.30 у галерэі “Ў”. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю з лектарам напярэдадні