Варшава, Wiejska 13/3, 21 лістапада 2013, 18.00

Полацкі культуролаг і этнограф Уладзімір Лобач парадаваў сваіх прыхільнікаў чарговай кнігай. Пабачыла свет яго манаграфія “Міф. Прастора. Чалавек”. 21 лістапада ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі “Міф. Прастора. Чалавек” з удзелам аўтара. Сардэчна запрашаем!

Уладзімір Лобач нарадзіўся ў 1972 годзе ў Наваполацку. У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, з таго часу выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Кандыдат гістарычных навук. З 1995 года ўзначальвае палявыя этнаграфічныя экспедыцыі ПДУ на тэрыторыі Паўночнай Беларусі. Даследуе сімвалічна-рытуальныя аспекты беларускай традыцыйнай культуры, праблемы міжэтнічных адносінаў на Беларусі, сакральную геаграфію Беларускага Падзвіння. Аўтар больш 40 навуковых артыкулаў па азначанай тэматыцы. Адзін з аўтараў энцыклапедычнага слоўніка «Міфалогія Беларусі» (2004 г.).