Музейна-педагагічны праект для дзяцей дашкольнага і малодшага

 школьнага ўзросту

 “Крочым у школу разам з Коласам”

Музей Якуба Коласа прапануе новы спецыяльны праект, які дапаможа дзіцяці не толькі псіхалагічна падрыхтавацца да школы, але і  цікава і пазнавальна правесці час.

Занятак 1. “Добры дзень, музей!”

Знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей.      Інтэрактыўная гульня “Таямніцы дома Песняра”

Лялечны спектакль “Савось-распуснік”

Занятак 2. “Творчая майстэрня”

Лялечны спектакль па матывах беларускай народнай казкі  ў апрацоўцы Якуба Коласа “Як кот звяроў напалохаў”.

Майстар-клас па вырабе свісцёлак з салёнага цеста

Занятак 3. “Ты ўмееш маляваць?!” па тэхналогіі французскай майстэрні

Стварэнне асацыятыўных малюнкаў паводле верша Якуба Коласа “Савось-распуснік”. Аўтарскае выкананне верша “Савось-распуснік” з запісам на дыск з дапамогай мультымедыйнага комплексу.

Занятак 4. “Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!”

З гісторыі з’яўлення календара. Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў. Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.

Занятак 5. Янка Маўр – сябар і сваяк Якуба Коласа.

Рэтра-кінапаказ “Неадкрытыя астравы” па аповесці Я. Маўра “Палескія рабінзоны”

Занятак 6. “Паэтычная майстэрня”

Сустрэча з беларускім дзіцячым пісьменнікам. Гульня “Мы гуляем – рыфмы падбіраем”

Занятак 7. “Творчая майстэрня”

З гісторыі паштовак. Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа. Майстар-клас па вырабе паштовак

Удзел у стварэнні сувенірнай музейнай паштоўкі з уласным фотаздымкам.

Занятак 8. Заключны занятак.

Падвядзенне вынікаў. Напісанне пажаданняў на паспяховы новы навучальны год пяром Коласа.

Заяўкі на ўдзел у праекце па тэл. 284-17-02

Адрас музея: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5;

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by

Email: [email protected]