Гомель 6 чэрвеня (17:00 — 20:00)

Магілёў 7 чэрвеня (17:00 — 20:00)

Месца сустрэчы: ГОМЕЛЬ парк-гатель «Замкавы» вул. Гагарына 6

Месца сустрэчы: МАГІЛЁЎ Цэнтр КОЛА зав. Чкалава 16

Госці вечару:

Барыс Пятровіч (Сачанка) – Старшыня Саюза Беларускіх Пісьменнікаў

Віктар Шалкевіч – бард, шоўмэн, акцёр Гарадзенскага тэатра лялек

Падчас сустрэчы пакажам таксама фільм Андрэя Лянкевіча пра беларусаў Польшчы.

Беларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org — гэта:
• тысячы кніг ў электронным варыянце.
• сотні беларускіх аўтараў з Беларусі і з-за мяжы
• класіка і сучаснае беларускай літаратуры.
• проза, паэзія, літаратуразнаўчыя і гістарычныя матэрыялы.
• даследаванні навукоўцаў з Беларусі і замежжа.
• усё, што выдавалася і выдаецца на беларускай мове, а таксама пра Беларусь і беларусаў на іншых мовах свету.
• перыядычныя выданні цэнтра, рэгіёнаў і беларусаў замежжа.
• збор беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет пачатку 90. гадоў ХХ стагоддзя.
• асабістыя старонкі беларускіх аўтараў
• раздзел «Што новага», а ў ім – навінкі беларускага выдавецкага рынку.
• большасць публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню.

Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету.

Беларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org – адзіная ў сеціве так багатая скарбніца разнастайных беларускіх электронных матэрыялаў.