Еўрапейскі клуб, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і кампанія «Будзьма беларусамі» запрашаюць у краязнаўчае падарожжа «Налібоцкая ўскраіна» з серыі «Падарожжа ў Еўропу».

Падарожжа адбудзецца 6 красавіка 2013 года.

У праграме:

Траскаўшчына — вадзяны млын (кан. 19 ст.);

Новае Поле — сядзібна-паркавы ансамбль Друцкіх-Любецкіх (сяр. 19 ст.);

Тэйкі — капліца-пахавальня Вішнеўскіх (друг. пал. 19 ст.);

Ракаў — капліца (18 ст.) над святой крыніцай, рыма-каталіцкія могілкі з брамай і капліцай-пахавальняй Здзяхоўскіх (сяр. 19 ст.) у стылю класіцызм, царква з рысамі барока і класіцызму (кан. 18 ст.), нэагатычны касцёл (пач. 20 ст.), музей-галерэя Фэлікса Янушкевіча;

Падневічы — капліца-пахавальня Жаброўскіх (друг. пал. 19 ст.), магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча;

Івянец — нэагатычны касцёл (пач. 20 ст.), касцёл і кляштар францішканаў (друг. пал. 18 ст.) у стылю барока, драўляная сінагога (пач. 20 ст.), сядзібна-паркавы ансамбль Драгуновых;

Пяршай — нэараманскі касцёл (20-х гг. 20 ст.);

Валожын — класічны касцёл (пач. 20 ст.), палацавы ансамбль Тышкевічаў (пач. 20 ст.), ешыва (пач. 19 ст.).

Па справах запісу і каб атрымаць дадатковую інфармацыю пытайцеся па нумары тэлефона: (+375 29) 1694811, Юрый Меляшкевіч.

«ЕўраБеларусь» паводле Таварыства аховы помнікаў