Дубавец у падваліны сваёй нацыянальнай ідэі закладае агульначалавечую этыку, а Севярынец — хрысьціянскую дагматыку.

Прачытаўшы кнігу Дубаўца, прыйшоў да высновы, што наймалодшыя пакаленьні так і не сказалі свайго слова на тэму Беларусі. Як яны яе сабе ўяўляюць, навошта яна і якой павінна быць? Ну хіба толькі Севярынец пра гэта пісаў, але мне падаецца, што Павал проста падрахаваў працу папярэднікаў і з корпусу існуючых нацтэкстаў абраў для сябе тое, што адпавядае яго перакананьням. І ўвогуле, такое ўражаньне, што пытаньне гэтае сёньня не актуальнае. Маўляў, наш шлях — у Еўразвяз. А ніякага шляху ня будзе, пакуль ня з’явіцца паўнавартасны суб’ект, якому трэба абіраць шлях. Вельмі небясьпечна, калі статак авечак некуды пагоніць купка пагоншыкаў.

І яшчэ. Чым адрозьніваецца Дубавец ад Севярынца. Дубавец у падваліны сваёй нацыянальнай ідэі закладае агульначалавечую этыку, а Севярынец — хрысьціянскую дагматыку.

http://alesarkush.livejournal.com/