Дэпутаты нямецкага парламента назвалі выбары ў Нацыянальны Сход ў Беларусі несвабоднымі і несправядлівымі.


Дэбаты па беларускім пытанні адбыліся 26 верасня па ініцыятыве фракцыі ХДС / ХСС, паведамляе прэс-служба нямецкага парламента. На думку нямецкіх парламентарыяў, выбары ў Беларусі гэта «цынічная інсцэніроўка», «гвалт», «запалохванне» і «дэкаратыўны парламент», у якім няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі.

Пад час дэбатаў фракцыі абмеркавалі магчымыя варыянты далейшай палітыкі ў дачыненні да Беларусі: павелічэнне адкрытасці ў дачыненні да беларускага грамадства альбо узмацненні санкцый.

На думку дэпутатаў бундэстага, выбары ў Беларусі супярэчылі усім дэмакратычным прынцыпам, а беларускія ўлады яшчэ раз паказалі, што гвалт і запалохванне з’яўляюцца іх візітнай карткай.