На бібліятэцы БДСГА з’явілася памятная шыльда ў гонар юбілею Янкі Купалы.
Знак размешчаны каля ўваходу ў будынак. Дошка ўсталявана да 130-годдзя з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры. Янка Купала не аднаразова бываў у Горках. Перадусім, ён завітваў у акадэмічную бібліятэку, дзе загадчыкам працаваў сябра пісьменніка Дзям’ян Новікаў. Паміж імі былі настолькі таварыскія адносіны, што Дзям’ян Раманавіч нават вывеў асаблівы гатунак вяргіняў пад назваю “Купала”. У 1938 годзе паэт падарыў бібліятэцы акадэміі некалькі сваіх кніг і фатаграфій. Завітаў беларускі пясняр у Горкі апошні раз 30 чэрвеня 1941 года падчас эвакуацыі.