Яна будзе дзейнічаць на базе дзіцячага садка №45. У беларускамоўную групу прымаюць дзетак ва ўзросце ад 2 да 4 гадоў.

Што праўда, вучыць сваіх дзетак у садку на матчынай мове пажадалі пакуль толькі 9 бацькоў. Але астатнія яшчэ могуць прынесці заявы ў аддзел адукацыі.

Адкрыццё групы запланаванае на панядзелак, 3 верасня, паведамляе “Вячэрнi Гродна”.