У Магілёве прайшла імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню аховы помнікаў, якую арганізавала Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.
Пра тое, што варта ахоўваць у Магілёве і як кожны можа дапамагчы ў гэтай справе, даведаўся gorad.by.
На імпрэзе 18 красавіка прагучаў расповед пра помнікі архітэктуры гістарычнага цэнтра Магілёва. Прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і трагедыю знішчэння помнікаў, пазнаёміліся з рэдкімі фотаздымкі старога Магілёва.
На што трэба звяртаць увагу
Па-першае, пад «аховай» — цэлы кавалак горада — гістарычны цэнтр Магілёва. І гэта зразумела.
Як адзначыў старшыня Таварыства беларускай мовы ў Магілёве Алег Дзьячкоў, таксама пад помнікамі варта разумець не толькі будынкі, але і культурніцкі слой, а таксама і глебу. Да прыкладу было прыведзена наступнае:
• культурніцкі слой (5-6 метраў) у парку Горкага, дзе было вельмі шмат знаходак
• слой каля 2-ух метраў на Святанікольскім манастыры
• культурніцкі слой да 2-ух метраў на Дубравенцы
Як шэраговы грамадзянін можа дапамагчы ў ахове помнікаў Магілёва
У суботу, 21 красавіка а 14 гадзіне Таварыства беларускай мовы запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у прыбіранні могілкі Цішкі Гартнага (старшыня часовага рабоча-сялянскага савецкага урада Беларусi). Сустрэча на ўскрайку Пячэрскага лесапарку, дзе пахаваны Гартны.
Касцёл Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны Марыі (Св. Станіслава) у гэтым годзе чакае рэстаўрацыя і патрэбны працоўныя рукі. Усе жадаючыя могуць дапамагчы. Касцёл – адзін з самых старых будынкаў Магілёва.
Рыхтуецца фільм пра архітэктурныя помнікі Магілёва ў 3D-фармаце. Калі ў вас ёсць старыя фатаздымкі Магілёва, на якіх адлюстраваны знішчаныя помнікі культуры, то пакажыце іх ТБМ і зрабіце ўзнёсак у стварэнне фільма.
Каментары