Фактары і паводзіны, якія дапамагаюць пераадолець зімовую дэпрэсію:

Дзённае святло

Рабіце частыя прагулкі, у памяшканні размяшчайцеся каля акна, прымяняйце святло- або фітатэрапію* на працягу 30-90 мінут у дзень.

Рух і фізічная актыўнасць

Больш рухайцеся, займайцеся фізкультурай і спортам, выконвайце фізічныя практыкаванні на свежым паветры.

Ежа, якая ўзнімае настрой

Ужывайце больш рознакаляровай агародніны і садавіны, ешце прадукты, якія змяшчаюць вітамін D (тлустая рыба, грэцкія арэхі), а таксама павышаюць узровень сератаніну (каляндра, бананы, яйкі, авакада і індычка), дапоўніце рацыён вітамінамі і комплексамі тлустых кіслот амега-3.

Псіхалагічны камфорт

Сустракайцеся з сябрамі і сваякамі, знаходзьце час для хобі, знаёмцеся з новымі мясцінамі і людзьмі, выкарыстоўвайце колера- і ароматэрапію.

_______

*для гэтага выкарыстоўвайце спецыяльныя лямпы поўнага спектра, якія забяспечваюць інтэнсіўнае дзённае святло ад 2,5 тыс. да 10 тыс. люкс (лк)Крыніца: Міністэрства аховы здароўя Беларусі.