Амерыканскі пісьменнік Джэймс Патэрсан другі год становіцца самым высокааплатным аўтарам на планеце, паводле рэйтынгу часопіса «Форбс».

За справаздачны перыяд з мая 2010 па красавік 2011 года Патэрсан змог зарабіць 84 млн. даляраў. Гэта больш, чым удвая перавышае даходы 2-га нумару рэйтынгу «Форбс» – раманісткі Даніэлы Стыл (35 млн. даляраў). На 3-м радку размясціўся легендарны майстар фантастыкі і жахаў Стывен Кінг, які зарабіў 28 млн. даляраў, перадае ИТАР-ТАСС.

Пры гэтым часопіс адзначае, што ў бліжэйшыя гады лідэрства Патэрсана будзе цяжка каму-небудзь аспрэчыць – за 17 кніг, якія будуць выдадзеныя да канца 2012 года, пісьменнік гарантавана атрымае каля 150 млн. даляраў. Характэрна, што ён стаў адзіным у спісе, хто змог за год павялічыць свае прыбыткі – з 70 да 84 млн. даляраў, нягледзячы на ​​тэндэнцыю па зніжэнні аб’ёмаў продажаў кніг. Поспех Патэрсана тлумачыцца, у першую чаргу, яго актыўнасцю на рынку электронных кніг – ён стаў 1-м аўтарам, які прадаў 1 млн. копій сваіх твораў у лічбавым фармаце.

64-гадовы Джэймс Патэрсан прызнаны адным з найбольш яркіх майстроў жанру «трылер». Яго самымі вядомымі бэстсэлерамі сталі кнігі з цыклу пра амерыканскага псіхолага Алекса Кроса. Патэрсан таксама напісаў 4 раманы пра дэтэктыва Майкла Бэнэта і 10 кніг, якія ўвайшлі ў папулярны ва ўсім свеце зборнік «Жаночы клуб расследаванняў забойстваў». Акрамя таго, аўтар адзначыўся мноствам іншых твораў, якія атрымалі высокія ацэнкі літаратурных крытыкаў. Акрамя вострасюжэтных твораў, Патэрсан вядомы і як аўтар дзіцячых кніг.

tatarstan.by паводле tatar-inform.ru